Размеркаванне студэнтаў і магістрантаў бюджэтнай формы навучання пройдзе з 9 па 29 красавіка.
На ўсіх факультэтах універсітэта ўжо адбылася працэдура папярэдняга размеркавання. Як распавёў прарэктар па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Генадзій Гачко, ва ўніверсітэце выпрацаваны эфектыўны механізм размеркавання выпускнікоў, які дазваляе на сто адсоткаў забяспечыць студэнтаў і магістрантаў, якія атрымліваюць адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, першымі працоўнымі месцамі.
- На ўсіх выпускнікоў ужо атрыманыя заяўкі ад прадпрыемстваў і арганізацый. Маладых спецыялістаў сёння чакаюць ва ўстановах адукацыі вобласці, а таксама на такіх прадпрыемствах і ў арганізацыях, як ААТ "Гродзенскі мясакамбінат", ААТ «Малочны свет», Гродзенскае абласное будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства «Гроднааблсельбуд», ААТ «Гродна Азот», ТАА «СЕНЛА ГРУП», ТАА «ІнтэксСофт», ТАА «Біякам», ЗТАА «ЭПАМ Сістэмз», ТАА «ДэўКрафт», ТАА «Тэхартгруп», - адзначыў Генадзь Гачко. - Эфектыўны механізм размеркавання выпускнікоў удалося выпрацаваць, дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню ўніверсітэта з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў, перш за ўсё, у рамках Гродзенскага абласнога адукацыйнага кластара, Інавацыйнага медыйнага кластара і Інавацыйнага кластара па фарміраванні кіраўніцкага патэнцыялу рэгіёну. Справа ў тым, што прадстаўнікі арганізацый-заказчыкаў кадраў актыўна задзейнічаны ў навучальным працэсе. І ўжо ў працэсе навучання яны бачаць тых студэнтаў, якім хацелі б прапанаваць першае працоўнае месца. Затым мы адпраўляем студэнта, у якім зацікаўленае прадпрыемства, на вытворчасць для праходжання практыкі. Такім чынам, арганізацыя бачыць свайго патэнцыйнага спецыяліста ўжо не толькі ў працэсе навучання, але і непасрэдна ў справе, у працэсе працы. Студэнты выконваюць дыпломныя работы, міждысцыплінарныя праекты па заяўках арганізацый-заказчыкаў кадраў. У выніку, такая комплексная работа дазваляе нам - і супрацоўнікам універсітэта, і студэнтам, і магістрантам - спакойна падыходзіць да этапу размеркавання. Першым рабочым месцам мы забяспечваем усіх студэнтаў бюджэтнай формы атрымання адукацыі. Студэнты, якія навучаліся ва ўніверсітэце на платнай аснове, могуць звярнуцца з просьбай аб накіраванні на першае працоўнае месца. У гэтым выпадку, яны могуць выбраць месца будучага працаўладкавання альбо з наяўных заявак ад арганізацый і прадпрыемстваў, альбо прыйсці на размеркаванне з так званай імянной заяўкай. Такой магчымасцю многія карыстаюцца, паколькі разам з кірункам на працу выпускнікі атрымліваюць статус маладога спецыяліста, а гэта значыць, і пэўныя сацыяльныя гарантыі.
Амаль 3 тысячы выпускнікоў падрыхтавалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы ў гэтым годзе. З іх дыпломы аб заканчэнні першай ступені вышэйшай адукацыі атрымаюць каля 2,5 тысяч выпускнікоў, і амаль 500 чалавек пакінуць сцены Купалаўскага ўніверсітэта з дыпломамі магістраў. Каля паўтысячы выпускнікоў ужо скончылі родную Alma mater гэтай зімой. Дыпломы аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы летам атрымаюць яшчэ 2451 выпускнік.
Першае працоўнае месца ў абавязковым парадку будзе прадстаўлена ўсім студэнтам, якiя праходзiлi навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. З 9 па 29 красавіка ў ГрДУ імя Янкі Купалы будуць размеркаваны 720 студэнтаў, а таксама 163 магістранта. Сярод выпускнікоў 2020 года, якія праходзілі навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, - звыш 300 педагогаў, больш за 160 інжынераў, 114 спецыялістаў IT-галіны.
У 2020 годзе адбудзецца першы выпуск студэнтаў спецыяльнасці «Мытная справа». Спецыяльнасць была адкрыта па заяўцы Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь, і ўжо ў гэтым годзе 27 выпускнікоў гэтай спецыяльнасці, з іх 20 бюджэтнікаў, пачнуць да нясення службы ў мытных органах рэгіёну і краіны.