Урачыстая цырымонія ўручэння адбылася ў Купалаўскім універсітэце 14 мая.
Павіншаваў рэктара Ірыну Кітурка і ўвесь калектыў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы са святам Вялікай Перамогі ваенны камісар Гродзенскай вобласці Вячаслаў Раманенка:
- Вось ужо 75 гадоў мы жывем на мірнай зямлі і ў гэтым вялікая заслуга нашых ветэранаў, партызан, усіх, хто паклаў сваё жыццё і маладосць дзеля нашага мірнага жыцця. Сёння мы жывем у свабоднай Рэспубліцы Беларусь менавіта дзякуючы іх вытрымцы, упэўненасці, цярпенню і, самае галоўнае, жаданню рабіць усё на карысць сваёй краіны, свайго дома, - адзначыў Вячаслаў Раманенка. - Жыццё не стаіць на месцы. Пакаленні змяняюць адзін адно, і менавіта ў нашых з вамі руках гэтая памяць, якую мы павінны перадаць маладым людзям, зрабіць усё, каб яны памяталі сваю гісторыю, шанавалі яе і адказвалі за нашу краіну ў будучыні.
У лютым 2020 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам падпісаны Указ №51 аб зацвярджэнні юбілейнага медаля «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Яна ўручаецца ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, вязням канцлагераў, ваеннаслужачым Узброеных сіл і іншым службовым асобам, якія прымаюць актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі, працы з ветэранамі, а таксама ў падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі. Усяго за гэты год было ўручана каля 1000 медалёў ветэранам, а рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка стала адной з першых, хто ў Гродзенскай вобласці ўдастоены падобнага памятнага знака.
- За гэтай узнагародай стаіць вялікі шлях універсітэта, усіх супрацоўнікаў і студэнтаў, якія не толькі адгукаюцца на прапанаваныя мерапрыемствы і акцыі, але і самі іх ініцыююць. Да 75-годдзя Перамогі я хачу яшчэ раз падзякаваць нашых студэнтаў, якія арганізавалі такую выдатную акцыю «Дарогамі перамогі» і знялі фільм пра памятныя месцы Гродзенскай вобласці, дзе праходзілі баі, - адзначыла рэктар.
Ірына Кітурка падкрэсліла, што медаль ёй асабліва дорагі яшчэ і таму, што ў наша мірнае жыццё ёсць уклад і яе сям'і:
- Мой дзядуля загінуў у студзені 1945 года пад Кёнісгбергам. Мая бабуля засталася адна пасля вайны з шасцю маленькімі дзецьмі. Нам усім трэба вучыцца разуменню каштоўнасці жыцця ў нашых ветэранаў.
Рэктар падзякавала Ваенны камісарыят за цеснае супрацоўніцтва і пажадала ўсім толькі мірнага неба над галавой, каб кожны захаваў памяць аб вайне і подзвігі, і перадаў яе маладому пакаленню.