Падаць дакументы для навучання на другой ступені вышэйшай адукацыі можна з 27 чэрвеня па 5 ліпеня.
Працягнуць адукацыю ў магістратуры Купалаўскага ўніверсітэта ў гэтым годзе можна па 22 спецыяльнасцях з 20 прафілізацыямі. Упершыню аб'яўлены набор па трох новых прафілізацыях - гэта «Спецыяльная адукацыя» для спецыяльнасці "Тэорыя і методыка навучання і выхавання", «Прававое забеспячэнне публічнай улады» і «Прававое забеспячэнне гаспадарчай дзейнасці» для спецыяльнасці "Юрыспрудэнцыя".
У 2020 годзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы будзе арганізавана электронная чарга на сайце abit.by у раздзеле «Магістратура», з дапамогай якой кожны абітурыент зможа абраць час, зручны для асабістага візіту і падачы дакументаў у прыёмную камісію ўніверсітэта. Прыём дакументаў ад выпускнікоў Купалаўскага ўніверсітэта гэтага года пройдзе пры непасрэдным удзеле факультэтаў, якія акажуць падтрымку ў фарміраванні і прадастаўленні неабходнага пакета дакументаў.
Уступныя выпрабаванні для абітурыентаў магістратуры пройдуць у адпаведнасці з зацверджаным раскладам 7 і 9 ліпеня, а кансультацыі 6 і 8 ліпеня адпаведна. Каб скараціць час папярэдняга чакання пачатку ўступнага выпрабавання, для кожнага абітурыента пры рэгістрацыі дакументаў электронная сістэма аўтаматычна вызначыць дату правядзення і канкрэтны час яўкі на экзамен.
Залічэнне ў лік студэнтаў II ступені атрымання вышэйшай адукацыі дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пройдзе 13 ліпеня, на платнай аснове - 16 ліпеня.
Прыём дакументаў у магістратуру ГрДУ імя Янкі Купалы будзе ажыццяўляцца з 27 чэрвеня па 5 ліпеня (28 чэрвеня і 3 ліпеня - выхадныя дні) з 9.00 да 18.00 па адрасе вул. Ажэшкі, 22, аўд. 211. З умовамі і парадкам прыёму, пералікам спецыяльнасцяў, формаў і тэрмінаў навучання, спісам неабходных дакументаў, праграмамі ўступных выпрабаванняў і іншай карыснай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце abit.by.