Прыйшоўшы на сход, студэнты змогуць пазнаёміцца з праграмамі студыі і выбраць цікавую для іх сферу. Сустрэча адбудзецца 25 верасня ў 10.00 у навучальным корпусе па вуліцы Ажэшкі, 22, у актавай зале (аўдыторыя 218).
Студыя праектаў і стартапов Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пачала сваю працу ў 2019 годзе. У першую чаргу яна была створана для ўключэння студэнтаў у праектную дзейнасць. Важна вучыць моладзь ужо з першага курсу не проста генераваць ідэі, але і ўвасабляць іх у жыццё.
Далучыцца да стартап руху можа любы жадаючы. Студыя працуе ў некалькіх кірунках. «Інструменты крэатыўнага мыслення» падыдзе тым, хто хоча знайсці цікавую ідэю для праекта і навучыцца творча глядзець на свет. Калі ў студэнта ўжо ёсць ідэя ўласнага праекта, прадукту або сацыяльнай ініцыятывы, яму падыдзе праграма «Ад ідэі да бізнэсу». Яна дапаможа зразумець, як выйсці на рынак. «Даследчая праграма» выдатна падыдзе тым, хто цікавіцца навукай і тэхнікай, хоча навучыцца праводзіць навуковыя даследаванні. А што ж рабіць творчым асобам? І для іх таксама ёсць заняткі ў «Крэатыўнай праграме». Калі вы шукаеце сябе ў жывапісе, танцы, музыцы і медыя-мастацтвах, вам сюды.
На арганізацыйным сходзе спецыялісты Студыі праектаў і стартапаў раскажуць пра ўсе праграмы больш падрабязна і дапамогуць падабраць падыходную.
Усе семінары і воркшопы вядуць прафесіяналы і спецыялісты-практыкі. Удзел у адукацыйных праграмах бясплатны.
ШТО? Арганізацыйны сход Студыі праектаў і стартапаў.
ДЗЕ? 25 верасня ў 10.00.
ДЗЕ? У актавай зале вучэбнага корпуса па вуліцы Ажэшкі, 22 (аўдыторыя 218).