У рамках Савета ўніверсітэта Ірына Кітурка, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, уручыла студэнтам высокія ўзнагароды.
Пасведчанне аб узнагароджанні трэцяй прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў з уручэннем нагруднага знака лаўрэата атрымаў пераможца Міжнароднай студэнцкай алімпіяды ў галіне інфарматыкі і праграмавання (Расія, 2019 год) Віктар Адынец, магістар эканомікі і кіравання.
Пасведчанне аб прызначэнні стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уручылі Віялеце Нарэль, студэнтцы 3 курса спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт» факультэта эканомікі і кіравання, Ганне Ламака, студэнцы 4 курса спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і Аляксандру Сцепаненка, студэнту спецыяльнасці "Журналістыка" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.