Ганаровыя граматы былі ўручаны прадстаўнікам ГрДУ імя Янкі Купалы на ўрачыстым мерапрыемстве, арганізаваным Гродзенскім гарадскім камітэтам ГА "БРСМ".
Лепшыя атрады, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія гэтым летам прадаставілі рабятам працоўныя месцы, сабраліся 3 лістапада ў Гродзенскай абласной філармоніі. Па выніках Трэцяга працоўнага семестра-2021 узнагароджаны граматамі Штаб працоўных спраў і студэнцкія атрады Купалаўскага ўніверсітэта.
Штаб працоўных спраў пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" ГрДУ імя Янкі Купалы стаў пераможцам сярод устаноў вышэйшай адукацыі г. Гродна. Купалаўскі ўніверсітэт удастоены таксама граматы пераможцы ў намінацыі "Лепшы наймальнік". І лепшым педагагічным атрадам працоўнага лета-2021 прызнаны студэнцкі педагагічны атрад "Купалінка-4" імя Героя Савецкага Саюза Барыса Пішчыкевіча.
Акрамя таго, яшчэ 7 студэнцкіх атрадаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы атрымалі Падзякі за плённую працу, актыўны ўдзел у беларускім студатрадаўскім руху. А студэнтка факультэта псіхалогіі і камандзір атрада «Сузор'е-1» Алена Маркевіч атрымала ліст падзякі старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Вялікіая фотасправаздача глядзіце ў групе МОЛОДЕЖЬ ГРОДНО | БРСМ у сацыяльнай сетцы Вконтакте.