Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве стала завяршальным мерапрыемствам абласнога семінара-нарады "Навуковае суправаджэнне ўстойлівага развіцця прамысловасці Гродзенскай вобласці".
Ірына Кітурка, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, выказала падзяку за той вопыт, што перадалі спікеры падчас семінара.
- Падпісанае пагадненне адкрывае перад намі выдатныя перспектывы і пашырае поле дзейнасці. Спадзяюся, што падпісаны дакумент паглыбіць яшчэ больш наша супрацоўніцтва, - адзначыла Ірына Фёдараўна.
Дакумент афіцыйна замацаваў супрацоўніцтва паміж бакамі, якія ўжо доўгія гады падтрымлівалі цесныя адносіны ў навуковай сферы. Дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віталь Залескі зазначыў, што візіт у Гродна выйшаў плённым і вызначыў новыя вектары сумеснай працы.