Студэнты факультэта эканомікі і кіравання спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт" сталі ўдзельнікамі XV Міжнароднага студэнцкага навуковага форуму "Студэнцкая навуковая зіма ў Брэсце-2021", які прайшоў у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце.
У гэтым годзе форум праходзіў у дыстанцыйным фармаце, што дазволіла пашырыць геаграфію ўдзельнікаў, аб'яднаўшы больш за 90 студэнтаў з 14 універсітэтаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Украіны і Узбекістана.
Праграма форуму складалася з трох этапаў: канферэнцыі, алімпіяды і конкурсу ідэй і прапаноў "Што я магу зрабіць для ўстойлівага развіцця рэгіёну".
У канферэнцыі працавалі пяць секцый па напрамках "Лічбавая эканоміка: тэндэнцыі і перспектывы", "Актуальныя напрамкі развіцця фінансава-крэдытнай сферы эканомікі" і "Удасканаленне развіцця ўліку, аналізу і кантролю ў сучасных умовах".
У рамках мерапрыемства прайшлі алімпіяды па бухгалтарскім уліку "Бязмежжа ўліковай думкі-2021" і фінансах "Мастацтва фінансавай думкі-2021". На наступны дзень адбыўся круглы стол, на якім студэнты прадставілі свае прапановы па ўстойлівым развіцці рэгіёна.
Студэнты спецыяльнасці “Фінансы і крэдыт” Таццяна Аплевіч, Вікторыя Вербаль, Лізавета Жукевіч, Аляксей Буйніцкі, Дзяніс Вінакураў, Дзіяна Дзянчык і Кацярына Слуцкая, пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры Таццяны Селюжыцкай і загадчыка кафедры Людмілы Тарасавай, выступілі ва ўсіх мерапрыемствах форума. У рамках круглага стала каманда студэнтаў прадставіла праект мабільнага дадатку «MyFin», распрацаваны пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры Анастасіі Чыгрыной.
Па выніках правядзення форума ўсе студэнты атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў, а Кацярына Слуцкая дыплом ІІІ ступені. У алімпіядзе каманда студэнтаў спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт" заваявала III месца сярод 15 каманд, якія прадстаўлялі вядучыя ВНУ Рэспублікі Беларусь, а таксама ўніверсітэты Расіі і Узбекістана.