Удзел у інфармацыйна-адукацыйным анлайн-семінары прынялі больш за 140 прадстаўнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Спікерам на семінары выступіў Андрэй Міхайлаў, кіраўнік партнёрскіх праграм Elsevier у Расіі і Усходняй Еўропе.
Удзельнікі семінара разгледзелі функцыянал платформы Scopus кампаніі Elsevier для пошуку інфармацыі, аналізу профіля арганізацыі і аўтара. Даведаліся, як падабраць часопіс для публікацыі і знайсці канферэнцыю для ўдзелу. Таксама слухачы азнаёміліся з аналізам перспектыўных тэматык даследавання і магчымых навуковых калектываў для супрацоўніцтва.
З матэрыяламі семінара можна азнаёміцца на сайце навуковай бібліятэкі па спасылцы.