У рамках рады адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу студэнцкіх навуковых аб'яднанняў. Навуковыя гурткі ў Купалаўскім універсітэце вядуць актыўную дзейнасць і аб'ядноўваюць моладзь у імкненні спазнаваць новае.
Узнагароджанне адбылося ў дзвюх намінацыях "Сацыягуманітарныя навукі" і "Натуральныя навукі". У першай намінацыі месцы размеркаваліся наступным чынам. Трэцяе месца заняў гурток "Тэхналогія стварэння медыятэксту" кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры журналістыкі Ганна Рыжковіч. Другое месца ў гуртка “Public History”: гістарычныя веды ў сучасным грамадстве” факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Навуковыя кіраўнікі: дацэнт кафедры журналістыкі Ірына Герасімчык і дацэнт кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Наталля Улейчык.
Пераможцам стаў студэнцкі навуковы гурток кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта. Навуковы кіраўнік - дацэнт кафедры рамана-германскай філалогіі Святлана Масленікава.
У намінацыі "Натуральныя навукі" другое месца заняў гурток "Нутрыцэўтык-тэхнолаг" кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання факультэта біялогіі і экалогіі. Навуковы кіраўнік - старшы выкладчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Анастасія Кучар.
Пераможцам стаў навуковы гурток «Мікра-біос» кафедры экалогіі факультэта біялогіі і экалогіі. Навуковы кіраўнік - старшы выкладчык кафедры экалогіі Ірына Калеснік.