Навуковая бібліятэка Купалаўскага ўніверсітэта правядзе 4 і 6 мая цыкл заняткаў адукацыйнага семінара для вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы “Навуковыя камунікацыі ў прафесійнай дзейнасці: электронныя сэрвісы і бібліятэчныя інфармацыйныя тэхналогіі. Модуль 2».
Семінар накіраваны на ўдасканаленне навуковай камунікацыі па сродках электронных сэрвісаў і бібліятэчных інфармацыйных рэсурсаў, а таксама на павышэнне публікацыйнай актыўнасці і рэйтынгу, як вучоных, так і ўніверсітэта.
У праграме семінара будуць разгледжаны наступныя пытанні: складанне бібліяграфічнага апісання дакументаў, бібліяграфічныя індэксы і ідэнтыфікатары, навукаметрычныя і паўнатэкставыя базы даных, як знайсці вучэбныя і навуковыя выданні з дапамогай інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі. Таксама размова пойдзе аб правілах навуковага цытавання і правамернага запазычання ў навуковых тэкстах.
Па выніках адукацыйнага семінара ўдзельнікі, якія наведалі ўсе заняткі, атрымаюць сертыфікаты.
Расклад і спасылку для рэгістрацыі можна знайсці ТУТ.