У XVIII Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях, якія адбыліся ў Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прыняў удзел бібліятэкар І катэгорыі аддзела абслугоўвання навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Міхаіл Пажарыцкі з дакладам “Купалазнаўства Я.І. Хлябцэвіча» («Купалазнаўства Я. І. Хлебцэвіча»).
Выкладчыкі і супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта актыўна звяртаюцца да аналізу жыцця і творчасці Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У гэтым годзе ўся Беларусь адзначыць 140-гадовы юбілей вялікага дзеяча беларускай літаратуры і культуры: паэта, драматурга, перакладчыка, літаратурнага крытыка, публіцыста, бібліятэчнага і грамадскага дзеяча Івана Дамінікавіча Луцэвіча вядомага ўсяму свету пад псеўданімам Янка Купала.
Яўген Іванавіч Хлебцэвіч – вядомы беларускі і рускі літаратуразнаўца, кнігазнаўца, бібліятэказнавец, бібліёграф. Яўген Хлебцэвіч нарадзіўся ў Жыровічах Слонімскага павета Гродзенскай губерні, вышэйшую адукацыю атрымаў у Санкт-Пецярбургу, асноўную частку жыцця пражыў у Маскве, дзе памёр і пахаваны.
Гэта быў сябар і аднадумец Янкі Купалы. У Яўгена Хлябцэвіча ёсць друкаваныя публікацыі, якія датычацца дасягненняў аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры Янкі Купалы. Але большасць артыкулаў і нарысаў Яўгена Хлябцэвіча, прысвечаных разгляду біяграфіі і твораў мэтра беларускага мастацтва слова, засталіся ў рукапісах.
Міхаіл Пажарыцкі ў дакладзе «Купалазнаўства А.І. Хлебцэвіча» правёў аналіз друкаваных і рукапісных работ А.І. Хлебцэвіча аб творчай і культурна-асветнай дзейнасці Янкі Купалы.
З дакладам можна азнаёміцца ў алічбаваным выглядзе ў электроннай базе даных «Працы вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы. Поўны тэкст».