У рамках фестывалю адбудзецца прэзентацыя міждысцыплінарных праектаў у самых розных кірунках. Падзея заклікана паспрыяць развіццю інавацыйнай, прадпрымальніцкай і праектнай дзейнасці навучэнцаў і работнікаў універсітэта. Фестываль пройдзе на базе Навукова-тэхналагічнага парка ГрДУ імя Янкі Купалы, 31 мая ў 11.00.
У рамках фестывалю пройдзе конкурс інавацыйных прататыпаў і праектных рашэнняў "ПраСтарт" у фармаце дэманстрацыі і дыялогу з журы. Таксама ўдзельнікі падзеі прэзентуюць напрамкі навуковых даследаванняў і вынікі навуковай дзейнасці факультэтаў нашай alma mater. Акрамя таго, запланаваны майстар-класы і прадстаўленне вопыту "Аб бізнесе ад маладога бізнесмена" і семінар-трэнінг для выхавальнікаў устаноў дашкольнай адукацыі па прафілактыцы стыгматызацыі па гендэрнай прыкмеце ў дзяцей.
Удзельнікі раскажуць аб распрацоўцы інтэрнэт-рэсурсу, мабільнага дадатку, вэб-рэсурсу, інфармацыйнай сістэмы. Асветляць тэму мадэлявання тэхналогіі сацыяльнага ўзаемадзеяння навучэнцаў у пазакласнай рабоце ў перыяд пандэміі, а таксама тэму мадэлявання, аналізу і аптымізацыі рэсурснага забеспячэння дзейнасці службаў аператыўнага рэагавання.
З поўнай праграмай фестывалю можна азнаёміцца ТУТ.