Залічэнне ў лік студэнтаў ІІ ступені атрымання вышэйшай адукацыі дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі на платнай аснове адбылося 14 ліпеня.
147 чалавек залічаны ў магістратуру Купалаўскага ўніверсітэта на платнай аснове, з іх на дзённую форму атрымання адукацыі - 52 чалавекі, а на завочную - 95 чалавек.
Усяго ў лік студэнтаў ІІ ступені атрымання вышэйшай адукацыі ў дзённай і завочнай формах у ГрДУ імя Янкі Купалы ў 2022 годзе залічана 303 чалавекі.
Сярод магістрантаў 24 спецыяльнасцяў Купалаўскага ўніверсітэта 7 пераможцаў і дыпламантаў рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў, 19 уладальнікаў дыплома студэнцкага навуковага таварыства, 129 аўтараў навуковых работ, 19 чалавек маюць акты ўкаранення сваіх навуковых распрацовак.
50 магістрантаў з'яўляюцца ўладальнікамі дыплома з адзнакай, сярэдні бал дакументаў аб адукацыі - 8,04 бала, сярэдні бал, атрыманы пры здачы ўступнага іспыту, - 8,53.
175 магістрантаў з'яўляюцца выпускнікамі I ступені 2022 года.
18 ліпеня 2022 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы стартуе ўступная кампанія для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені.