У Беларусі выйшла ў свет кніга «Гонар Беларусі. Маладыя, таленавітыя, адораныя». Выданне прысвечана лаўрэатам і стыпендыятам спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама адораных навучэнцаў і студэнтаў.
Нароўні з такімі вядомымі культурнымі дзеячамі краіны як галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь Віктар Бабарыкін і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Ланская ў кнігу ўключаны два прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - намеснік начальніка Цэнтра кадравай і прававой работы Мікалай Віктаравіч Ватыль і дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Дар'я Сяргееўна Шпак.
Мікалай Віктаравіч Ватыль у студэнцкія гады актыўна ўдзельнічаў у навуковым і грамадскім жыцці ўніверсітэта: з'яўляўся старшынёй студэнцкага самакіравання юрыдычнага факультэта, прызёрам універсітэцкага конкурсу «Студэнт года-2008» і шматразовым прызёрам абласнога конкурсу прамоўніцкага майстэрства «Цыцэроній». У 2010 годзе стаў пераможцам Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў ВНУ, у 2011 годзе атрымаў стыпендыю спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. У 2013 годзе скончыў аспірантуру БДУ, датэрмінова абараніў дысертацыю і атрымаў ступень кандыдата палітычных навук. Мікалай Віктаравіч з'яўляецца аўтарам 35 навуковых прац. Вобласць яго навуковых інтарэсаў уключае пытанні, звязаныя з еўрапейскай і еўразійскай інтэграцыяй, працоўных і медыцынскім правам.
Дар'я Сяргееўна Шпак - выдатнік вучобы. У 2011 годзе была прызнана пераможцам Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў ВНУ, у 2012 годзе адзначана стыпендыяй спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, у 2013-м - стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублік Беларусь для аспірантаў. У гэтым жа годзе Дар'я Сяргееўна стала навуковым кіраўніком гранта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для студэнтаў і аспірантаў, у 2011-2015 гг. - выканаўцам задання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Канвергенцыя». У 2014 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю і атрымала ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук. Дар'я Сяргееўна з'яўляецца аўтарам больш за 30 навуковых прац.
Даведачнае выданне «Гонар Беларусі. Маладыя, таленавітыя, адораныя» выпушчана ў 2015 годзе выдавецтвам «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
- В справочное издание книга «Гордость Беларуси. Молодые, талантливые, одаренные» включен заместитель начальника Центра кадровой и правовой работы ГрГУ имени Янки Купалы Н.В. Ватыль
- В справочное издание книга «Гордость Беларуси. Молодые, талантливые, одаренные» включен заместитель начальника Центра кадровой и правовой работы ГрГУ имени Янки Купалы Н.В. Ватыль
- В справочное издание книга «Гордость Беларуси. Молодые, талантливые, одаренные» включена доцент кафедры фундаментальной и прикладной математики факультета математики и информатики ГрГУ имени Янки Купалы Д.С. Шпак
- В справочное издание книга «Гордость Беларуси. Молодые, талантливые, одаренные» включена доцент кафедры фундаментальной и прикладной математики факультета математики и информатики ГрГУ имени Янки Купалы Д.С. Шпак