Канферэнцыя прайшла з 3 па 5 красавіка. У навуковым мерапрыемстве прынялі ўдзел школьнікі, студэнты, магістранты, аспіранты і маладыя педагогі з Беларусі, Расіі, Кітайскай Народнай Рэспублікі і Ізраіля.
Арганізатарам міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Альтэрнант - 2024" выступіла кафедра прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы.
Праблемнае поле канферэнцыі ахапіла надзённыя праблемы сучаснай адукацыі: "Актуальныя праблемы педагогікі і псіхалогіі адукацыі"; "Менеджмент у адукацыі"; "Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі"; "Тэорыя і практыка дашкольнай адукацыі"; "Псіхолага-педагагічнае і метадычнае суправаджэнне інклюзіўнай адукацыі"; "Сучасныя падыходы ў выкладанні лінгвістычных дысцыплін"; «Сучасныя падыходы ў выкладанні дысцыплін прыродазнаўчага цыкла».
Маладыя вучоныя на рускай, беларускай і англійскай мовах абмеркавалі пытанні, звязаныя з трансфармацыйнымі працэсамі ў адукацыі, з інавацыйнымі тэхналогіямі, з нацыянальна-культурнай спецыфікай вучэбна-выхаваўчага працэсу.
Па выніках работы канферэнцыі будзе выдадзены і дэпанаваны зборнік матэрыялаў удзельнікаў на сайце ГрДУ імя Янкі Купалы.