На базе факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 26 сакавіка 2016 года дзявяты раз адбыўся Гродзенскі Invest Weekend. Яго ўдзельнікамі сталі студэнты гродзенскіх ВНУ, супрацоўнікі гродзенскіх кампаній і арганізацый, якія прадставілі экспертам 18 бізнэс-ідэй і праектаў.