З 11 да 15 студзеня 2016 года ў Гродне праходзіў трэці абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, удзельнікамі якой сталі больш за 70 школьнікаў горада і вобласці. Алімпіяда была арганізавана на базе Гродзенскага дзяржаўнага прафесійнага электратэхнічнага каледжа імя І. Шчаснага.