Упершыню ў Музеі гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 22 лютага 2016 года адкрылася аўтарская выстава «Культурна-гістарычная прастора ў фалерыстыцы». У экспазіцыі прадстаўлена каля 1000 значкоў, прысвечаных гарадам, музеям і славутасцям СССР, а таксама знакамітым асобам усяго свету.