На пасяджэнні Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, які адбыўся 30 сакавіка 2016 года, былі зацверджаны рашэнні саветаў па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай Ступені кандыдата навук выкладчыкам Гродзенскага дзяржаўнаг ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Вучоная ступень кандыдата педагагічных навук прысуджана старшаму выкладчыку кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры факультэта фізічнай культуры Алене Вячаславаўне Знатнавай.
Таксама навуковая ступень кандыдата педагагічных навук прысуджана старшаму выкладчыку кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі педагагічнага факультэта Наталлі Уладзіміраўне Крукоўскай.