Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы правёў Дні ўніверсітэта ў Брэсцкай вобласці.
Наведалі кірмаш звыш тысячы чалавек: вучні 10-х і 11-ых класаў, якія плануюць паступаць у ВНУ, іх бацькі, прадстаўнікі педагагічнай грамадскасці з больш чым 20 школ і гімназій г. Баранавічы, а таксама спецыялісты Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта.
Магчымасці купалаўскай ВНУ прадставіла будучым абітурыентам вядучы спецыяліст рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафарыентацыі моладзі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Марына Рыгораўна Літвіна.
На пляцоўцы ГрДУ імя Янкі Купалы будучыя абітурыенты атрымалі падрабязную інфармацыю аб умовах і магчымасцях атрымання адукацыі ў нашым універсітэце. Удзельнікамі кірмашу распавялі пра факультэты, спецыяльнасці і спецыялізацыі, па якіх вядзецца навучанне.
Выпускнікі і іх бацькі цікавіліся спецыяльнасцямі матэматычнага, правазнаўчага, тэхніка-тэхналагічнага і біялагічнага профіляў. Асабліва запатрабаванымі сярод будучых абітурыентаў Брэсцкай вобласці апынуліся такія спецыяльнасці як «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», «Рамана-германская філалогія», «Лагапедыя», «Біялогія (біятэхналогія)» і «Тылавое забеспячэнне войск».