Загадчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Сяргеевіч Варанцоў ў складзе дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прадставіў навукова-тэхнічныя распрацоўкі і адукацыйныя паслугі купалаўскага ўніверсітэта ў В'етнаме.
У Ханойскім міжнародным выставачным цэнтры на працягу чатырох дзён - з 13 па 16 красавіка 2016 года - праходзіла В'етнамская міжнародная гандлёвая кірмаш «В'етнам ЭКСПА-2016», дзе была арганізавана работа Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь.
Інавацыйныя навукова-тэхнічныя распрацоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў галіне прыборабудавання, тэхналогіі дысперсных і кампазіцыйных матэрыялаў, вырабаў з біясумяшчальных палімераў, нанатэхналогій, рэсурсазберагальных тэхналогій і новых матэрыялаў прадставіў Аляксандр Сяргеевіч Варанцоў. Сярод экспанатаў - лабараторнае абсталяванне для практыкумаў і дэманстрацыйных эксперыментаў па фізіцы, хіміі, біялогіі, распрацаванае УНПЦ «Технолаб», прылада для разбурэння бетонных, жалезабетонных і каменных канструкцый метадам электрагідраўлічнага цеплавога выбуху, інтэграваны праграмна-тэхнічны комплекс кіравання аб'ектамі размеркавання цеплавой і электрычнай энергіі і іншае інавацыйнае абсталяванне.
У рамках кірмашу адбыўся в'етнамска-беларускі бізнэс-форум, падчас якога загадчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій ГрДУ імя Янкі Купалы А.С. Варанцоў наведаў экспазіцыі беларускіх і в'етнамскіх кампаній. Таксама ў складзе дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сяргеевіч з афіцыйным візітам пабываў у В'етнамскім Інстытуце сельскагаспадарчай генетыкі, дзе абмеркаваў магчымыя кірункі супрацоўніцтва в'етнамскай ВНУ, купалаўскага ўніверсітэта, Інстытута біяхіміі і Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Падчас візіту ў В'етнам Аляксандр Сяргеевіч Варанцоў правёў перамовы з зацікаўленымі з в'етнамскага боку асобамі па наладжванні супрацоўніцтва ў галіне матэрыялазнаўства і тэхналогіі матэрыялаў. Акрамя таго, абмеркаваў магчымасці прадастаўлення адукацыйных паслуг у рамках Летняй школы рускай мовы, прапанаваных факультэтам даўніверситэцкай падрыхтоўкі, і адукацыйных паслуг пры атрыманні вышэйшай адукацыі на першай ступені.
Па выніках працы на Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь у рамках 26-ага В'етнамскага міжнароднага гандлёвага кірмашу «В'етнам ЭКСПА - 2016» Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ўзнагароджаны дыпломам за актыўны ўдзел і прафесійную прэзентацыю навукова-тэхнічных распрацовак і адукацыйных паслуг.
- Ханойский международный выставочный центр принял в своих стенах Вьетнамскую международную торговую ярмарку«Вьетнам ЭКСПО-2016»
- Открытие Вьетнамской международной торговой ярмарки «Вьетнам ЭКСПО-2016»
- Открытие Национальной экспозиции Республики Беларусь на Вьетнамской международной торговой ярмарке «Вьетнам ЭКСПО-2016»
- Национальная экспозиция Республики Беларусь на Вьетнамской международной торговой ярмарке «Вьетнам ЭКСПО-2016»
- Заведующий кафедрой материаловедения и ресурсосберегающих технологий факультета инновационных технологий ГрГУ имени Янки Купалы А.С. Воронцов принял участие во Вьетнамской международной торговой ярмарке «Вьетнам ЭКСПО-2016»
- В составе делегации Министерства образования Республики Беларусь заведующий кафедрой материаловедения и ресурсосберегающих технологий факультета инновационных технологий ГрГУ имени Янки Купалы А.С. Воронцов с официальным визитом побывал во Вьетнамском Институте сельскохозяйственной генетики
- По итогам работы на Национальной экспозиции Республики Беларусь в рамках 26-ой Вьетнамской международной торговой ярмарке «Вьетнам ЭКСПО – 2016» ГрГУ имени Янки Купалы награжден дипломом