У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў сёмы раз праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларуская паліталогія: разнастайнасць у адзінстве. Сучасныя глабальныя выклікі і Беларусь: інстытуты, ідэалогіі і стратэгіі сацыяльна-палітычнага ўзаемадзеяння». У гэтым годзе яе ўдзельнікамі сталі навукоўцы і даследчыкі з Аўстрыі, Азербайджана, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Егіпта, Італіі, Ірана, Казахстана, Кітая, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Украіны, Францыі і Японіі.
Адкрыў сустрэчу загадчык кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта, прафесар, доктар паліталагічных навук Віктар Мікалаевіч Ватыль, які падкрэсліў, што ў купалаўскай ВНУ склалася добрая традыцыя абмяркоўваць актуальныя праблемы сучаснай паліталогіі. «Сярод сённяшніх удзельнікаў не толькі знакамітыя навукоўцы, але і студэнты, магістранты і аспіранты. У кожнага сваё бачанне на сітуацыю, якая склалася ў свеце. Спалучэнне вопыту і маладосці ў рамках нашай сустрэчы - гэта залог поспеху канферэнцыі», - дадаў Віктар Мікалаевіч.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Фёдараўна Кітурка, прарэктар па вучэбнай рабоце Генадзій Аляксеевіч Гачко і старшыня Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Анатоль Аляксеевіч Нікіцін. Запрошаныя госці адзначылі актуальнасць тэмы сапраўднай сустрэчы і выказалі спадзяванне, што падчас дыскусій будуць зроблены важныя высновы і прыняты рашэнні, якія дапамогуць кантраляваць сучасныя глабалізацыйныя працэсы.
Пачалася канферэнцыя з пленарнага пасяджэння, на якім выступіў 21 дакладчык. Палітолагі, юрысты, гісторыкі, філолагі казалі пра гісторыю палітычнай думкі, палітычнай культуры, інфарматызацыі, нацыянальным самавызначэнні, ідэолагі і прапагандзе ў сучасных СМІ, эканоміцы, адукацыі, абмяркоўвалі неадназначныя і шматлікія палітычныя з'явы.
У цяперашні час канферэнцыя працягваецца ў рамках 14-ці тэматычных пасяджэнняў. У праблемнае поле секцый ўвайшлі такія пытанні як глабальныя выклікі і пагрозы, этнаканфесійныя канфлікты і выклікі, эканамічныя крызісы і нацыянальна-рэгіянальныя стратэгіі эканамічнага росту, нацыянальныя і міжнародныя сацыяльна-палітычныя стратэгіі ў барацьбе з няроўнасцю і сацыяльнай несправядлівасцю, палітыка Еўразійскага эканамічнага супрацоўніцтва, узаемаадносіны Беларусі з Еўрапейскім саюзам і многае іншае.
Падвядзенне вынікаў сустрэчы адбудзецца 6 мая ў 17.00: на завяршальным пасяджэнні палітолагі плануюць выпрацаваць рэкамендацыі і прадставіць канчатковыя рашэнні сусветных палітычных праблем.
- Открыл конференцию заведующий кафедрой политологии юридического факультета, профессор, доктор политологических наук ГрГУ имени Янки Купалы В.Н. Ватыль
- Заведующий кафедрой политологии юридического факультета, профессор, доктор политологических наук ГрГУ имени Янки Купалы В.Н. Ватыль, выступая перед аудиторией, подчеркнул, что в купаловском вузе сложилась добрая традиция обсуждать актуальные проблемы современной политологии
- С приветственным словом к участникам обратился проректор по учебной работе ГрГУ имени Янки Купалы Г.А. Гачко
- Среди участников конференции, организованной в стенах ГрГУ имени Янки Купалы, ученые и исследователи из 17 стран мира
- Более 160 ученых собрались в ГрГУ имени Янки Купалы, чтобы обсудить актуальные проблемы современной политологии
- Поприветствовал участников конференции ГрГУ имени Янки Купалы председатель Гродненского городского Совета депутатов А.А. Никитин
- Первый проректор ГрГУ имени Янки Купалы И.Ф. Китурко, обращаясь к гостям, отметила актуальность темы настоящей встречи
- Началась конференция с пленарного заседания, на котором политологи, юристы, историки, филологи говорили о проблемах современного мира
- Участники конференции в своих выступлениях обращались к вопросам глобализации мира
- Также докладчики говорили об информатизации, идеологи и пропаганде в современных СМИ
- Кроме того, ученые и исследователи предлагали вниманию аудитории конкретные решения важных политических проблем