Студэнты і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы разам са школьнікамі і навучэнцамі каледжаў прайшлі ў калоне з партрэтамі сваякоў, якія загінулі ў час вайны 1941-1945 гг., сталі ўдзельнікамі ўрачыстага мітынгу і інтэрактыўных мерапрыемстваў.
У парку Жылібера валанцёры культурна-гістарычнага праекта «Жывая гісторыя» распавядалі гарадзенцам пра ўраджэнак Гродна, якія ваявалі і вызвалялі горад, прапаноўвалі ў караоке выканаць песні ваенных гадоў, на пляцоўцы «Франтавая кінаперасоўка» - паглядзець савецкія фільмы пра Вялікую Айчынную вайну, а побач убачыць фота на выставе «Гродна: ваенны і сучасны» студэнта факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандра Перагудава.
Студэнты педагагічнага факультэта пад кіраўніцтвам намесніка дэкана Алены Мікалаеўны Лапкоўскай разам з дзецьмі ляпілі фігуркі з пластыліну, гулялі, малявалі і пісалі словы ўдзячнасці ветэранам за мірнае неба над галавой.