У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 13 мая 2016 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пуцёўкі на Усебеларускую маладзёжную будоўлю байцам студатрада імя Героя Савецкага Саюза І.Д. Лебедзева. Дзесяць студэнтаў інжынерна-будаўнічага факультэта ўжо ў панядзелак, 16 мая, пачнуць працу на аб'ектах Беларускай АЭС у г. Астравец.
Са словамі напуцтва да студэнтаў звярнулася начальнік аддзела падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў УВРзМ Алена Станіславаўна Поцька, якая пажадала купалаўцам ўнесці свой уклад у будаўніцтва важнага і стратэгічнага рэспубліканскага аб'екта.
Пажаданні ўдачы і поспехаў накіраваў ветэран студатрадаўскага руху, студэнт Гродзенскага педагагічнага інстытута 1960-х гадоў Іван Рыгоравіч Моцька. Госць расказаў прысутным, што ён быў адным з першых байцоў студэнцкага будаўнічага атрада, які са сцен ВНУ адправіўся ў Казахстан. «У наш студатрад ўвайшлі больш за сто хлопцаў і каля 60-ці дзяўчат. Мы будавалі школы, інтэрнаты, зернесклады, дамы. Для нас гэты час было маральнай і працоўнай школай, дзе мы атрымлівалі новыя веды і набывалі новых сяброў», - адзначыў Іван Рыгоравіч.
Камісар Гродзенскага абласнога штаба студэнцкіх атрадаў Марыя Аляксандраўна Каваленка ўручыла камандзіру атрада пуцёўку на Усебеларускую маладзёжную будоўлю на аб'екты Беларускай АЭС у г. Астравец, дзе хлопцы і дзяўчаты будуць працаваць да пачатку жніўня.
Варта адзначыць, што студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы працуюць на будаўніцтве АЭС з 2013 года. Менавіта яны сталі першапраходцамі Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ў Астраўцы. У цяперашні час на ёй працуюць студэнты з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама байцы студатрадаў з Расіі.
- В ГрГУ имени Янки Купалы состоялась торжественная церемония вручения путевки бойцам студотряда имени Героя Советского Союза И.Д. Лебедева на Всебелорусскую молодежную стройку
- Открыл церемонию секретарь ПО/РК ОО «БРСМ» в ГрГУ имени Янки Купалы А.Г. Есин
- С напутственным словом к ребятам обратилась начальник отдела поддержки и реализации молодежных проектов и инициатив УВРсМ ГрГУ имени Янки Купалы Е.С. Потько
- Начальник отдела поддержки и реализации молодежных проектов и инициатив УВРсМ ГрГУ имени Янки Купалы Е.С. Потько пожелала купаловцам внести свой вклад в строительство важного и стратегического республиканского объекта
- Пожелания удачи и успехов направил ветеран студотрядовского движения, студент Гродненского педагогического института 1960-х годов И.Г. Мотько
- Студенты инженерно-строительного факультета – бойцы студотряда имени Героя Советского Союза И.Д. Лебедева вместе со своими одногруппниками собрались в ГрГУ имени Янки Купалы на торжественной церемонии вручения путевки на Всебелорусскую молодежную стройку на объекты Белорусской АЭС в г. Островец
- Комиссар Гродненского областного штаба студенческих отрядов М.А. Коваленко пожелала купаловцам выдержки и хорошего настроения
- Комиссар Гродненского областного штаба студенческих отрядов М.А. Коваленко вручила командиру отряда путевку на Всебелорусскую молодежную стройку на объекты Белорусской АЭС в г. Островец
- Студенты инженерно-строительного факультета – бойцы студотряда имени Героя Советского Союза И.Д. Лебедева сделали несколько «сэлфи» на память у стен ГрГУ имени Янки Купалы