Павіншаваць калектыў з 10-годдзем ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прыйшлі выкладчыкі, супрацоўнікі ВНУ і гродзенцы - знатакі джаза.
Удзельніцы эстраднага аркестра «Капрыз» - студэнткі і выпускніцы факультэта мастацтваў і дызайну нашай ВНУ - парадавалі залу выкананнем песень беларускай музычнай класікі, папулярнай эстраднай музыкі і твораў джазавай класікі. Акрамя таго, пад акампанемент калектыву перад гледачамі выступілі вядомыя гродзенскія вакалісты і купалаўцы.
У гэты вечар прагучалі шматлікія словы ўдзячнасці ў адрас выкладчыкаў, якія на працягу дзесяці гадоў займаюцца падрыхтоўкай калектыву да рэспубліканскіх і міжнародных музычных конкурсаў.