У межах сустрэчы, якая прайшла 27 мая 2016 года, былі разгледжаны пытанні выканання Калектыўнага дагавора ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы за 2013-2016 гг., праект Калектыўнага дагавора і дадатак да яго на 2016-2019 гг., а таксама шэраг пытанняў, якія тычацца дзейнасці нашай ВНУ.
Выступаючы перад прысутнымі, старшыня прафкама работнікаў купалаўскага ўніверсітэта Ігар Леанідавіч Кергет падкрэсліў, што аснову Калектыўнага дагавора складае сацыяльнае партнёрства, раўнапраўе бакоў, улік рэальных магчымасцяў матэрыяльнага, вытворчага і фінансавага забеспячэння выканання абавязкаў. Ігар Леанідавіч адзначыў галоўныя перавагі, якія дае дакумент, а таксама пазначыў задачы прафсаюзнага камітэта работнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы на бліжэйшыя гады.
Начальнік Цэнтра кадравай і прававой работы Галіна Сцяпанаўна Сакомская распавяла прысутным пра новаўвядзенні і дапаўненні ў Калектыўны дагавор на 2016-2019 гг. Пры гэтым акцэнтавала ўвагу на тым, што ў аснове праекта Калектыўнага дагавора - захаванне асноўных умоў і палажэнняў дзеючага Калектыўнага дагавора, дадатковых сацыяльных ільгот і выплат работнікам, звыш прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Падчас канферэнцыі былі створаны новыя камісіі па кантролі за выкананнем Калектыўнага дагавора, па працоўных спрэчках, прымірыцельная камісія. Таксама былі ўнесены змены ў склад жыллёвай камісіі, камісіі па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні і грамадскай камісіі па жыллёвых пытаннях.
Акрамя таго, аднагалосна было прынята рашэнне ўсталяваць пенсію за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь загадчыку кафедры філасофіі педагагічнага факультэта, доктару філасофскіх навук, прафесару Чэславу Станіслававічу Кірвель, якому ў сакавіку гэтага года было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь».
З поўным спісам новаўвядзенняў і дапаўненняў у Калектыўны дагавор на 2016-2019 гг. можна азнаёміцца ў дадатку.
- Перед трудовым коллективом ГрГУ имени Янки Купалы выступил председатель профкома работников нашего вуза И.Л. Кергет
- Участниками конференции трудового коллектива ГрГУ имени Янки Купалы стали более 150 работников университета
- На конференции единогласно было принято решение установить пенсию за особые заслуги перед Республикой Беларусь заведующему кафедрой философии педагогического факультета ГрГУ имени Янки Купалы, доктору философских наук, профессору Ч.С. Кирвелю
- Также перед собравшимися выступил проректор по воспитательной работе ГрГУ имени Янки Купалы В.В. Сенько
- Начальник Центра кадровой и правовой работы ГрГУ имени Янки Купалы Г.С. Сакомская рассказала собравшимся о нововведениях и дополнениях в Коллективный договор на 2016-2019 гг.