Форум па абмене вопытам і пошуку партнёраў у рамках праграмы «Латвія - Літва - Беларусь» сабраў у Вільні (Літва) больш за 400 прадстаўнікоў розных арганізацый з Літвы, Латвіі і Беларусі.
Сярод удзельнікаў супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы - начальнік аддзела міжнароднай праектнай дзейнасці Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Райнгальдаўна Кнор і метадыст 1 катэгорыі аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння і навуковай інавацыйнай дзейнасці Навукова-даследчай часці Алена Уладзіміраўна Апякун.
Разам з калегамі з краін-партнёраў работнікі нашай ВНУ абмеркавалі ідэі новых праектаў і прадставілі патэнцыял універсітэта будучыняй кансорцыума. Таксама падчас форуму былі падведзеныя вынкі праграмы 2007-2013 гг., прадстаўлены тэматычныя задачы новага праграмнага перыяду 2014-2020 гг., асноўныя ўмовы ўдзелу ў конкурсах і сумесных праектах, на якія Еўрапейскі саюз выдзеліў 74 000 000 еўра.
Першы конкурс праектных прапаноў па праграме Еўрапейскага інструмента добрасуседства рансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія – Літва – Беларусь» запланаваны на восень 2016 года.
- Форум по обмену опытом и поиску партнеров в рамках программы «Латвия – Литва – Беларусь» собрал в Вильнюсе (Литва) более 400 представителей различных организаций из Литвы, Латвии и Беларуси
- Среди участников сотрудники ГрГУ имени Янки Купалы – начальник отдела международной проектной деятельности Центра интернационализации образования Е.Р. Кнор и методист 1 категории отдела организационно-методического сопровождения научной и инновационной деятельности научно-исследовательской части Е.В. Опекун (на фото)