З 13 па 27 чэрвеня ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэсціраванне па 14 прадметах. ГрДУ імя Янкі Купалы стаў адным з двух пунктаў тэсціравання ў Гродне разам з аграрным універсітэтам. Таксама цэнтралізаванае тэсціраванне можна здаць у Лідзе і Ваўкавыску.
Усяго ў нашай вобласці на цэнтралізаванае тэсціраванне зарэгістраваліся больш за 8 тысяч абітурыентаў, якія выканаюць больш за 22 тысячы тэстаў.
Больш за ўсё абітурыентаў Гродзеншчыны - 5 740 чалавек - здалі тэсціраванне па рускай мове, якое прайшло 14 чэрвеня. 149 зарэгістраваных на выпрабаванне не з'явіліся, а адзін абітурыент ў г. Ліда быў выдалены за выкарыстанне мабільным тэлефонам.
13 чэрвеня тэсціраванне па беларускай мове здалі 2 369 чалавек з 2 426 зарэгістраваных. На цэнтралізаванае тэсціраванне па грамадазнаўстве, якое праходзіла 16 чэрвеня, зарэгістраваны 1 038 абітурыентаў, аднак на выпрабаванне не прыйшлі 35 чалавек. Адзін абітурыент ў г. Ліда быў адхілены ад тэсціравання па стане здароўя. Праз два дні, 18 чэрвеня, прайшло тэсціраванне па біялогіі, на якое з 2 044 зарэгістраваных не з'явілася 74 абітурыента. 19 чэрвеня абітурыенты Гродзенскай вобласці пісалі цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы. З 3 696 зарэгістраваных на выпрабаванне прыйшло 3 546 чалавек.
Сёння абітурыенты здалі цэнтралізаванае тэсціраванне па гісторыі Беларусі. Па словах начальніка рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы Аксаны Уладзіміраўны Валюк, з 1 597 зарэгістраваных абітурыентаў на тэсціраванне не з'явіўся 71 чалавек.
Выпрабаванні па астатніх прадметах пройдуць у наступныя дні: 23 чэрвеня - хімія; 24 чэрвеня - фізіка; 25 чэрвеня - замежныя мовы; 27 чэрвеня - сусветная гісторыя найноўшага часу і геаграфія. Пачатак выпрабаванняў у 11.00.
Для абітурыентаў, якія зарэгістраваліся, але не змогуць прыняць удзел у цэнтралізаваным тэсціраванні ў асноўны дзень па ўважлівай прычыне, устаноўлены рэзервовы дзень - 5 ліпеня. У рэзервовы дзень цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце ў г. Мінск па адрасе пр. Незалежнасці, 4.
Больш поўную інфармацыю можна атрымаць у рэгіянальным цэнтры тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 101. Тэл. 8 (0152), 73-01-01; e-mail: ctest@grsu.by; сайт: http://ctest.grsu.by.
- Абитуриенты, сдающие централизованное тестирование по белорусскому и русскому языкам, собрались у одного из корпусов ГрГУ имени Янки Купалы
- В Гродненской области централизованное тестирование по белорусскому языку сдают более 2 тысяч абитуриентов
- Всего в Гродненской области на централизованное тестирование зарегистрировались свыше 8 тысяч абитуриентов, которые выполнят более 22 тысяч тестов
- 14 июня централизованное тестирование по русскому языку сдали почти 6 тысяч абитуриентов
- Для абитуриентов, которые не смогут принять участие в тестировании в основной день по уважительной причине, установлен резервный день – 5 июля