Усяго ў спісе ўзнагароджаных восем выкладчыкаў і кіраўнікоў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку два прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
За шматгадовую плённую працу, выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў ордэна Францыска Скарыны ўдастоены загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Віктар Таранцей. Дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксандр Нечухрын удастоены медаля Францыска Скарыны.
Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнні, у адпаведнасці з якімі падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўляецца шэрагу выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў.
Па матэрыялах прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь