З 7 па 10 ліпеня 2016 года ў Азербайджанскай Рэспубліцы ўпершыню пройдуць Дні моладзі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікамі дэлегацыі Рэспублікі Беларусь стануць прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, лідары моладзевых грамадскіх аб'яднанняў, пераможцы і прызёры міжнародных конкурсаў і фестываляў творчасці. Сярод іх - студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы: Яна Мілюк, Мікалай Макарэеў, Андрэй Доктараў.
У праграме Дзён моладзі Рэспублікі Беларусь - правядзенне круглых сталоў па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з удзелам лідараў моладзевых арганізацый Беларусі і Азербайджана, спартыўных і канцэртных мерапрыемстваў, наведванне цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі, а таксама падпісанне рамачных пагадненняў аб супрацоўніцтве ў сферы маладзёжнай палітыкі.