У Азербайджанскай Рэспубліцы 7-10 ліпеня 2016 года ўпершыню прайшлі Дні моладзі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі ўрачыстых мерапрыемстваў сталі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Яна Мілюк, Мікалай Макарэеў і Андрэй Доктараў.
Узначаліла дэлегацыю студэнтаў, педагогаў дадатковай адукацыі, ідэалагічных работнікаў, танцавальных і вакальных калектываў краіны начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Пшанічная.
У першы дзень візіту прадстаўнікі нашай краіны наведалі ганаровае пахаванне агульнанацыянальнага лідара - прэзідэнта Азербайджана з 1993 па 2003 гг. Гейдара Аліева, брацкую магілу Шахідаў, якія выступалі на мяжы 1980-1990-ых гг. за незалежнасць рэспублікі.
Затым адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця Дзён моладзі, дзе намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Азербайджан Інцігам Бабаеў падзякаваў беларускую дэлегацыю за паспяховае наладжванне сувязей, перш за ўсё, у галіне маладзёжнай палітыкі. Намеснік Міністра адукацыі падзяліўся напрацоўкамі і дасягненнямі сваёй краіны ў сферы стварэння і рэалізацыі моладзевых ініцыятываў, падтрымкі таленавітай моладзі, распавёў пра значныя падзеі ў галіне працы з навучэнцамі, студэнтамі, замежнымі дэлегацыямі і да т.п.
У гэты ж дзень дэлегацыя Беларусі пераехала ў маладзёжную сталіцу Азербайджанскай Рэспублікі г. Шамкір. Заключным акордам першага дня стаў вечар беларускай нацыянальнай культуры, падчас якога студэнт 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну Андрэй Доктараў выканаў вакальныя кампазіцыі пра Беларусь, а творчыя калектывы нашай краіны выступілі з харэаграфічнымі нумарамі.
У другі дзень візіту беларуская дэлегацыя пабывала ў сучасным цэнтры творчасці і інтэлектуальнага развіцця моладзі «Зяка» г. Шамкір на выставе вырабаў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці студэнцкай моладзі. Найбольш значнай падзеяй у гэты дзень стала падпісанне пратакола аб супрацоўніцтве паміж цэнтрам інтэлектуальнага развіцця і творчасці моладзі «Зяка» і Нясвіжскім гарадскім моладзевым цэнтрам.
Прадоўжыўся другі дзень азнаямленнем з цэнтрам імя Гейдара Аліева. Бакі правялі сумеснае пасяджэнне і круглы стол на тэму «Перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва ў галіне маладзёжнай палітыкі». У час сустрэчы купалаўцы Яна Мілюк і Мікалай Макарэеў прэзентавалі Гродзенскі абласны культурна-гістарычны праект «Жывая гісторыя», адзначылі яго значнасць для нашай краіны ў цэлым і ўніверсітэта ў прыватнасці і запрасілі Азербайджанскую дэлегацыю ў рамках візіту ў адказ у кастрычніку 2016 года наведаць ГрДУ імя Янкі Купалы .
Завяршэннем моладзевага форуму стаў святочны канцэрт, прысвечаны Дням моладзі Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы з удзелам творчай моладзі дзвюх дзяржаў.
- Студенты ГрГУ имени Янки Купалы приняли участие в Днях молодежи Республики Беларусь в Азербайджанской Республике
- Возглавила делегацию студентов, педагогов дополнительного образования, идеологических работников, танцевальных и вокальных коллективов страны начальник управления по делам молодежи Министерства образования Республики Беларусь Н.И. Пшеничная
- Во время визита в Азербайджанскую Республику студенты посетили ряд достопримечательностей и исторических мест
- В рамках Дней молодежи Республики Беларусь в Азербайджанской Республике купаловцы поделились своими впечатлениями с журналистами
- Студенты ГрГУ имени Янки Купалы во время визита сделали фото на память с заместителем Министра образования Республики Азербайджан Интигамом Бабаевым
- Во время встречи студенты ГрГУ имени Янки Купалы Яна Милюк и Николай Макареев презентовали Гродненский областной культурно-исторический проект «Живая история»