У Амстэрдаме завяршыліся спаборніцтвы па кіданні молата, якія праходзілі ў рамках чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы. Аспірант Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 года, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь Іван Ціхан прынёс нашай краіне трэці медаль, заваяваўшы «срэбра».
Іван Ціхан ў заключнай спробе адправіў молат на 78,84 м і абышоў польскага спартоўца Войцэха Навіцкага.
Варта адзначыць, што ў актыве беларускай каманды на чэмпіянаце Еўропы ў папярэднія дні былі дзве ўзнагароды. 9 ліпеня першае золата ў скарбонку зборнай прынесла кідальніца дзіды Таццяна Халадовіч, а 7 ліпеня ў бегу на 100 м з бар'ерамі Аліна Талай заваявала сярэбраны медаль.
У медальным заліку беларускія лёгкаатлеты займаюць 12-е месца.
Па матэрыялах інфармацыйнага партала TUT.BY
- Иван Тихон, аспирант ГрГУ имени Янки Купалы, призер Олимпийских игр 2008 года, заслуженный мастер спорта Республики Беларусь, принес нашей стране третью медаль, завоевав «серебро» в соревнованиях по метанию молота
- Аспирант ГрГУ имени Янки Купалы Иван Тихон завоевал серебряную медаль на чемпионате Европы по легкой атлетике