Загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Сяргей Аркадзьевіч Піваварчык і загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу Ігар Эдуардавіч Мартыненка ў рамках міжкафедральнага навуковага супрацоўніцтва і рэалізацыі дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў 22 ліпеня 2016 года наведалі аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь - Гродзенскую крэпасць 1912 -1915 гг. і фартыфікацыйныя аб'екты Гродзенскага ўмацаванага раёна 1940-1941 гг.
Напярэдадні візіту навукоўцы дэталёва даследавалі архіўную дакументацыю, якая тычыцца ўзвядзення і выкарыстання гэтых важных помнікаў ваеннай гісторыі, і пазнаёміліся з нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгламентуюць парадак ўстанаўлення ахоўных зон і ахоўных знакаў.
Падчас наведвання гісторыка-культурных аб'ектаў Сяргей Аркадзьевіч і Ігар Эдуардавіч вывучылі выкананне заканадаўства аб ахове фартыфікацыйных збудаванняў. Гэта дазволіла ўніверсітэцкім навукоўцам скарэктаваць навучальныя праграмы дысцыплін «Прававая ахова гісторыка-культурнай спадчыны» і «Ахова археалагічнай і гісторыка-культурнай спадчыны», якія выкладаюць на юрыдычным факультэце і факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адпаведна. Акрамя таго, навукоўцы ўключылі ў праграмы дысцыплін новыя тэмы, звязаныя з мемарыялізацыяй подзвігу абаронцаў Айчыны.
Па выніках даследавання выкладчыкі падрыхтавалі сумесныя публікацыі, якія раскрываюць значнасць помнікаў ваеннай гісторыі ў сістэме аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Таксама прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сфармулявалі прапановы па ўдасканаленні дзеючага заканадаўства ў дачыненні да падтрымання захаванасці славутасцяў краіны.
- Заведующий кафедрой гражданского права и процесса юридического факультета ГрГУ имени Янки Купалы И.Э. Мартыненко рядом с Гродненской крепостью 1912-1915 гг.
- Заведующий кафедрой истории Беларуси, археологии и специальных исторических дисциплин факультета истории, коммуникации и туризма ГрГУ имени Янки Купалы С.А. Пивоварчик рядом с Гродненской крепостью 1912-1915 гг.
- Фортификационные объекты Гродненского укрепленного района 1940-1941 гг., соблюдение законодательства об охране которых изучали заведующие кафедрами двух факультетов ГрГУ имени Янки Купалы в рамках межкафедрального научного сотрудничества и реализации государственных программ научных исследований