Восем каманд з трох расійскіх і пяці беларускіх студэнцкіх атрадаў, якія працуюць на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ў Астраўцы, памераліся сіламі ў інтэлектуальным турніры "Што? Дзе? Калі?». Сярод удзельнікаў і нашы хлопцы - байцы будатрада імя Героя Савецкага саюза Віктара Усава Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У інтэлектуальнай сутычцы з супернікамі купалаўцы занялі другое месца. Хлопцы і дзяўчаты атрымалі дыпломы і ўзнагароды. Першае і трэцяе месцы дасталіся студатрадам з Расіі.
Таксама ў рамках гульні байцам прапанавалі паўдзельнічаць у «Студатрадаўскім квэсце ў Год культуры». Удзельнікам трэба было адказаць на няпростыя пытанні па літаратуры, музыцы, кіно, выяўленчаму мастацтву.
Як расказала першы сакратар Астравецкага райкама ГА «БРСМ» Аксана Паўлаўна Лазарава, на Усебеларускай маладзёжнай будоўлі студэнты не толькі ўдарна працуюць, але і знаходзяць час для ўдзелу ў розных акцыях і мерапрыемствах. Напрыклад, студэнты адсвяткавалі «Цалінны Новы год», далучыліся да акцыі «Прафілактычны дэсант», якую арганізавалі абласны і раённы цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, КЦ «Псіхіятрыя наркалогія». На чатырох пляцоўках байцы маглі паглядзець ролікі, праслухаць гутаркі па прафілактыцы шкодных звычак, а таксама пагутарыць з псіхолагам, задаць пытанні і паўдзельнічаць у бліц-апытанні «Я і здароўе».