Прарэктар па адукацыі Універсітэта ў Беластоку Войцех Сляшыньскі і дырэктар Інстытута гісторыі і палітычных навук Ян Мечыслаў Снопка сустрэліся з прарэктарам па вучэбнай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрыем Эдуардавічам Бялых.
Удзельнікамі сустрэчы таксама сталі дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандр Мікалаевіч Нечухрын і начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Іосіфаўна Белакоз.
Бакі абмеркавалі пытанні арганізацыі сумеснай падрыхтоўкі студэнтаў спецыяльнасці «Гісторыя» па праграмах магістратуры. Прадстаўнікі ўніверсітэтаў-партнёраў размаўлялі таксама пра адкрыццё прадстаўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў Беластоцкім універсітэце і аб рэалізацыі шматлікіх сумесных праграм супрацоўніцтва. Так, на рэгулярнай аснове паміж факультэтамі дзвюх вышэйшых навучальных устаноў ажыццяўляецца абмен студэнтамі, праводзяцца сумесныя навуковыя даследаванні і вэбінары, рэалізуюцца праекты, распрацоўваюцца навучальныя планы.
У канцы сустрэчы Юрый Эдуардавіч ад імя рэктара Андрэя Дзмітрыевіча Караля перадаў рэктару Універсітэта ў Беластоку Роберту Цыбароўскаму запрашэнне наведаць купалаўскі ўніверсітэт.
- Представители Университета в Белостоке посетили ГрГУ имени Янки Купалы
- Во время визита представители Университета в Белостоке встретились с проректором по учебной работе ГрГУ имени Янки Купалы Ю.Э. Белых
- Во время встречи стороны обсудили ряд вопросов, связанных с взаимовыгодным сотрудничеством в сфере образования и науки ГрГУ имени Янки Купалы и Университета в Белостоке. На фото: проректор по образованию Университета в Белостоке Войцех Слешиньский