Вучэбна-практычны семінар «Эўрысфера - 2016: адукацыя новага пакалення» ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 19 верасня 2016 года сабраў больш за сотню педагогаў Гродзеншчыны, а таксама выкладчыкаў і студэнтаў нашай alma mater.
Павітаў прысутных рэктар нашага ўніверсітэта Андрэй Дзмітрыевіч Кароль. У відэазвароце да шматлікай аўдыторыі ён адзначыў неабходнасць і актуальнасць электроннага навукова-метадычнага часопіса «Университет образовательных инноваций» для педагогаў Гродзенскай вобласці.
Пра супрацоўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і ўпраўлення адукацыі па разнастайным напрамкам расказала намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Галіна Уладзіміраўна Курганская.
– Мы вельмі цесна ўзаемадзейнічаем у падрыхтоўцы нашых выпускнікоў да ЦТ і рэспубліканскім алімпіяд па прадметах школьнай праграмы, сумесна рэалізуем праграму па павышэнню прэстыжу педагагічнай прафесіі і падрыхтоўкі кваліфікаваных педагагічных кадраў, - адзначыла Галіна Уладзіміраўна. - Наша супрацоўніцтва дало шмат пладоў. Так, шмат у чым дзякуючы выкладчыкам купалаўскага ўніверсітэта Гродзенская вобласць выйшла ў лідары па выніках цэнтралізаванага тэсціравання - 2016, а таксама стала другой па выніках прадметных алімпіяд. Акрамя таго, мы актыўна супрацоўнічаем у межах адукацыйнага педагагічнага кластара, які аб'яднаў усе наш ідэі.
Адной з іх і стаў электронны навукова-метадычны часопіс «Университет образовательных инноваций», ідэйным натхняльнікам якога выступіў рэктар нашай alma mater Андрэй Дзмітрыевіч Кароль. Прадставіў электроннае выданне загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый вучэбна-метадычнага ўпраўлення Алег Уладзіміравіч Каляга.
– Электронны навукова-метадычны часопіс «Университет образовательных инноваций» ствараўся на працягу года і пазіцыянуецца як пляцоўка для дыялогу выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў, настаўнікаў школ і для размяшчэння матэрыялаў, якія прадастаўляюць студэнты, - падкрэсліў Алег Уладзіміравіч. - Выданне ўключана ў дзяржаўны рэестр інфармацыйных рэсурсаў і мае сведчанне ад 12 красавіка 2016 года.
Асноўная мэта стварэння часопіса - садзейнічанне ў фарміраванні і ўдасканаленні сучаснага педагога, які валодае інавацыйнымі адукацыйнымі тэхналогіямі, здольнага арганізаваць адукацыйны працэс у адпаведнасці з тэндэнцыямі развіцця інфармацыйнага грамадства і індывідуальнымі патрэбамі навучэнцаў. Мэтавая аўдыторыя - педагогі, аспіранты, студэнты і шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца праблемамі развіцця сучасных педагагічных інавацый.
Інавацыйнасць выдання заключаецца ў яго змесце, якое складаецца з трох блокаў. Гэта форум, яго задача - абмеркаванне актуальных пытанняў сучаснай адукацыі; так званая «педагагічная майстэрня», якая змяшчае арыгінальныя вынікі даследаванняў, аўтарскія методыкі і распрацоўкі заняткаў з выкарыстанне адукацыйных інавацый і іх абмеркаванне; «студэнцкі погляд», дзе прадстаўлены публікацыі рэфлексіі навучэнцаў, іх пункту гледжання і адукацыйныя прадукты, створаныя ў працэсе вучэбнай дзейнасці.
Першы нумар часопіса выйшаў у верасні і ўключае 10 матэрыялаў, сярод якіх два - школьных педагогаў. З публікацыямі можна пазнаёміцца на сайце выдання euryedu.grsu.by, а таксамапакінуць да іх каментары, зайсці пад асабістым лагінам і паролем.
Загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый вучэбна-метадычнага ўпраўлення Алег Уладзіміравіч Каляга заклікаў аўдыторыю прымаць удзел у напаўненні электроннага выдання.
Прадоўжыўся семінар выступленнем запрошаных гасцей. Аб мабільным інфармацыйна-камунікацыйным адукацыйным асяроддзі рэгіёна распавяла прарэктар па навукова-метадычнай рабоце Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Вольга Генадзьеўна Пішчык. З інавацыйнай дзейнасцю ў адукацыйнай прасторы ліцэя пазнаёміў дырэктар Ліцэя № 1, намеснік галоўнага рэдактара электроннага навукова-метадычнага часопіса «Университет образовательных инноваций» Ігар Сяргеевіч Маслаў.
У завяршэнні сустрэчы настаўнік-метадыст Васілішкаўскай сярэдняй школы Шчучынскага раёна Святлана Антонаўна Ханько прадставіла вопыт выкарыстання мабільных прылад пры правядзенні ўрокаў у пачатковых класах і правяла майстар-клас «Мабільнае навучанне школьнікаў ва ўмовах адкрытага адукацыйнага асяроддзя».
- Учебно-практический семинар «Эврисфера – 2016: образование нового поколения» в ГрГУ имени Янки Купалы собрал более сотни педагогов Гродненщины, а также преподавателей и студентов нашей alma mater
- Учебно-практический семинар «Эврисфера – 2016: образование нового поколения» в ГрГУ имени Янки Купалы собрал более сотни педагогов Гродненщины, а также преподавателей и студентов нашей alma mater
- Организатором учебно-практического семинара «Эврисфера – 2016: образование нового поколения» выступили ГрГУ имени Янки Купалы и управление образования Гродненского областного исполнительного комитета
- Перед участниками семинара выступил проректор по учебной работе ГрГУ имени Янки Купалы Г.А. Гачко
- Во время семинара участникам встречи презентовали научно-методический журнал «Университет образовательных инноваций», главным редактором которого является ректор ГрГУ имени Янки Купалы А.Д. Король
- Учебно-практический семинар «Эврисфера – 2016: образование нового поколения» в ГрГУ имени Янки Купалы собрал более сотни педагогов Гродненщины, а также преподавателей и студентов нашей alma mater
- Академическое сообщество купаловцев во время семинара имело возможность оценить новый электронный журнал
- С приветственным словом перед аудиторией выступила первый проректор ГрГУ имени Янки Купалы И.Ф. Китурко
- О сотрудничестве ГрГУ имени Янки Купалы и управления образования по различным направлениям рассказала заместитель начальника управления образования Гродненского областного исполнительного комитета Г.В. Курганская
- Представил электронный научно-методический журнал «Университет образовательных инноваций» заведующий лабораторией образовательных инноваций учебно-методического управления ГрГУ имени Янки Купалы О.В. Коляго
- Заведующий лабораторией образовательных инноваций учебно-методического управления ГрГУ имени Янки Купалы О.В. Коляго отметил основную цель нового издания и рассказал о его содержании