Студэнтаў і выкладчыкаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, супрацоўнікаў ВНУ, галоўных рэдактараў і творчых работнікаў раённых СМІ сабраў адкрыты дыялог у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Запрошанымі гасцямі сустрэчы сталі расійскі журналіст, тэлевядучы і палітычны аглядальнік тэлеканала «Расія 1», аўтар фільма «Биохимия предательства» Канстанцін Сёмін і дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, публіцыст, кандыдат гістарычных навук, вядучы праграмы «Дело принципа» на тэлеканале АНТ Вадзім Гігін.
- Канстанцін Сёмін - вядомы расійскі журналіст, які цяпер супрацоўнічае з дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй, у яго вельмі вялікі вопыт дакументаліста. Уся яго творчасць аб'ядноўвае неабыякавасць да таго, што адбываецца ў свеце, - прадстаўляючы госця, адзначыў Вадзім Гігін.
На сустрэчы Канстанцін Сёмін прадставіў дайджэст ўласнай творчасці, які ўключае фільм «Украина», напрацоўкі праекта «Последний звонок», а таксама праграму «Агитпроп», якая выходзіць на тэлеканале «Расія 24».
Купалаўцы мелі магчымасць задаць госцю пытанні. Студэнты цікавіліся тым, якую адукацыю ён атрымаў, як прыйшоў у журналістыку і якімі былі яго першыя крокі ў медыя-сферы.
- У 1996 годзе я паступіў на факультэт журналістыкі Уральскага ўніверсітэта ў горадзе Екацярынбург. І літаральна з першага курса пачаў працаваць на рэгіянальную тэлекампанію, дзе быў і карэспандэнтам, і спецыяльным карэспандэнтам, і карэспандэнтам-міжнароднікам, таксама вёў вячэрні выпуск навін. Пазней - скончыў магістратуру ў Нью-Ёркскім універсітэце па спецыяльнасці «Дакументалістыка» і затым вярнуўся на радзіму, каб займацца дакументальнай публіцыстыкай, - расказаў Канстанцін Сёмін. - На працягу некалькіх апошніх гадоў вяду праграму «Агітацыя і прапаганда» на тэлеканале «Расія 24».
Госць казаў і пра тое, што паслужыла адпраўной кропкай здымак яго расследаванняў і аўтарскіх фільмаў. Журналіст адзначыў, што ў аснову работ ляглі рознага роду інфармацыйныя падставы - падзеі федэральнага, міждзяржаўнага і сусветнага маштабу. Акрамя гэтага, важным у працы Канстанцін Сёмін назваў журналісцкую інтуіцыю.
Акрамя таго, аўдыторыя пыталася ў Канстанціна Сёміна пра сям'ю і хобі, а таксама пра тое, ці ёсць у фільмаграфіі тэлевядучага відэапрацы пра Беларусь.
- У маіх планах - зняць фільм пра Беларусь, так як ваша краіна - братэрская для Расіі, - дадаў госць. - У цяперашні час я думаю пра тое, што варта расказаць пра Беларусь і якім наогул павінен быць гэты фільм.
Адкрыты дыялог стаў часткай семінара «Сучасная аналітычная журналістыка: тэматыка публікацый і метады даследавання праблем», які арганізуюць штомесяц у рамках Інавацыйнага медыйнага кластара для галоўных рэдактараў і творчых работнікаў раённых СМІ. У гэты раз асноўны акцэнт сустрэчы быў зроблены на дзяржаўную ідэалогію ў інфармацыйным полі СМІ, самадмаўленне глабалізацыі як вядучай тэндэнцыю сусветнага развіцця, эканамічную інфармацыю ў онлайн-версіях сродкаў масавай інфармацыі, асвятленне ў СМІ інавацый у адукацыі і аналітычны інструментар журналіста.
- Открытый диалог с участием политического обозревателя телеканала «Россия 1» Константина Семина и ведущего программы «Дело принципа» на телеканале ОНТ Вадима Гигина состоялся в ГрГУ имени Янки Купалы
- Декан факультета философии и социальных наук БГУ, публицист, кандидат исторических наук, ведущий программы «Дело принципа» на телеканале ОНТ Вадим Гигин представил аудитории гостя
- Среди участников встречи главные редакторы и творческие работники районных СМИ Гродненщины
- Среди участников встречи преподаватели кафедры журналистики факультета истории, коммуникации и туризма ГрГУ имени Янки Купалы
- На встрече Константин Семин представил дайджест собственного творчества и рассказал о своем пути в журналистику