Больш за дваццаць інавацыйных праектаў прадставіла моладзь Гродна, Гродзенскага раёна і Скідзеля на занальным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурса «100 ідэй для Беларусі», які прайшоў сёння, 3 лістапада, у МЦ «Гродна». Сярод удзельнікаў выкладчыкі, аспіранты і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і навучэнцы Тэхналагічнага каледжа.
Ідэі купалаўцаў закранаюць прамысловую, сацыяльную сферы, а таксама галіну энергазберажэння. Ацэньваў праекты удзельнікаў экспертны савет, у які ўвайшлі прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў, арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў горада.
Павітала ўдзельнікаў першы сакратар Гродзенскага гарадскога камітэта АА «БРСМ» Зоя Урбаш.
– Сёння нас аб'яднала вялікая падзея: ад школьнікаў да студэнтаў і працоўнай моладзі. Усе яны прадстаўляюць мноства інавацыйны'х ідэй і праектаў, – адзначыла Зоя Мікалаеўна. – Хацелася ю пажадаць нашым удзельнікам поспехаў, таму что сёння мы вызначым тры абсалютныя пераможцы, які япрадставяць свае ідэі на абласным этапе, а такасама назавем пераможцаў у шасці намінацыях.
Ад купалаўскага ўніверсітэта на конкурсе прадставілі чатыыры праектныя ідэі. Так, студэнт 5 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Дзмітрый Слесар, загадчык кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Аляксандр Варанцоў і старшы выкладчык кафедры Аляксандр Антонаў прэзентавалі праект па наладжванню вытворчасці металапалімерных ролікаў для канвеераў.
– Наш выраб валодае шэрагам пераваг. Напрыклад, металапалімерны ролік мае невялікую масу, ён рамнтапрыгодны пры зборцы і разборцы,таннейшы ў параўнанні са сваімі аналагамі з іншых матэрыялаў і дазваляе панізіць энергаспажыванне пры эксплуатацыі канвеернага абсталявання, – падкрэсліў Дзмітрый Слесар. – Для поўнай рэалізацыі пракета нам неабходныя фінансаванне, адміністратыўная іі іныармацыйная падтрымка, а таксама інвестары і партнёры.
Яшчэ адзін праект – «Насадка для апарата гідравакуумаспірацыі» – стаў лепшым у намінацыі «Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць». Рааспрацавалі яго студэнты факультэта інавацыйных тэхнгалогій машынабудавання Максім Пуроўскі і Арцём Вячорка пры падтрымцы загадчыка лабараторыяй «Матэрыялазнаўства і тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў» Валерыя Сарокіна і загадчыка кафедры отарыналарынгалогіі ГрДМУ Алега ХорАва. Распрацоўка студэнтаў і навукоўцаў накіравана на прафілактыку і лячэнне ангін і лячэнне захворванняў горла.
– Наша насадка прыназначана для аднаразовага выкарыстання, простая ў прымяненні, а галоўнае – яе можна перапрацаваць паўторна, – расказаў Максім Пуроўскі.
Трэцяя ініцыяіыва – праект «Лічбавы асцылограф з многафункцыянальным генератарам» – таксама прызнаны лепшым, але ўа намінацыі «Энергетыка і энергаэфектыўнасць, атамная энергетыка». Аўтары – аспірант фізіка-тэхнічнага факультэта Вітольд Заман, студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта Георгій Вовк і Яўгеній Джэм, киращник – дацэнт кафедры электратэхнікі і электронікі Аляксандр Васілевіч.
Студэнты прапаноўваюць арганізаваць вытворчасць гэтага інструмента навучання. Сярод пераваг аўтары называюць магчымасць дэманстрацыі вынікаў вымярэнняў на інтэрактыўнай панэлі, арыгінальнае правядзенне лабараторных практыкумаў і эксперыментаў, аўтаматызаваныя збор і апрацоўку дадзеных, танны кошт і магчымасць аптымізацыі канструкцыі.
Навучэнец Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Арцём Буцько прапанаваў увазе экспертнага савета мадэль рачной электрастанцыі. Такая распрацоўка прызначана для круглагадовай выпрацоўкі электраэнергіі на малых рэках для асобных населеных пунктаў. Яна патрабуе геадэзічнай падрыхтоўкі і стварэння водасховішч, дастаткова хутка і проста ўсталёўваецца на рэках.