Студэнты педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы будуць працаваць ва ўстановах адукацыі Гродна ў вольны ад вучобы час.
Плануецца, што студэнты старэйшых курсаў прыйдуць у школы і дзіцячыя сады на розныя педагагічныя пасады. Такое сумяшчэнне карысна не толькі ў плане дадатковага заробку для моладзі, але і ў святле атрымання імі дадатковага вопыту ў той сферы, у якой прыйдзецца працаваць пасля заканчэння ўніверсітэта.
Таксама ў Гродне ўжо пачаў працу так званы сэрвісны атрад. Студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы працуюць на рабочых спецыяльнасцях на адным з прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. Працоўныя змены, як правіла, доўжацца 4 гадзіны, і ў залежнасці ад навучальнай раскладу студатрадаўцаў ставяцца на першую ці другую палову дня.