Больш за 30 студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выйшлі ў фінал алімпіяды па філасофіі «Свет сучаснага соцыуму і чалавек». Галоўны прыз спаборніцтва - вышэйшы бал па дзвюх прамежкавых атэстацыях па прадмеце «Філасофія».
Ацэньвае выступы канкурсантаў журы, у склад якога ўваходзяць навукоўцы-філосафы нашай alma mater і дэкан педагагічнага факультэта.
- Адзін з карыфеяў філасофіі марыў, каб свет стаў філасофскім. І сёння на алімпіядзе мы будзем ажыццяўляць гэтую мару, - вітаючы ўдзельнікаў спаборніцтва, падкрэсліў старшыня судзейскай калегіі - загадчык кафедры філасофіі, доктар філасофскіх навук, прафесар Чэслаў Кірвель. - Сёння мы пераканаемся, што філасофія - адна з асноўных навук, якая ўздымае важныя пытанні светабудовы і дапамагае вырашаць актуальныя праблемы чалавецтва.
Пачаўся фінал алімпіяды з кароткай прэзентацыі ўдзельнікаў і дакладу на адну з прапанаваных арганізатарамі тэм. Дарэчы, сёння свае даследчыя праекты па актуальных праблемах развіцця сучаснага грамадства прэзентуюць тыя студэнты, чые работы былі вызначаны лепшымі па выніках завочнага адборачнага этапу.
Таксама канкурсантам неабходна прайсці бліц-апытанне «Арыстоцель і яго філасофія».
– Тэма бліц-апытання была абрана невыпадкова, - расказала ідэйны натхняльнік алімпіяды - дацэнт кафедры філасофіі, кандыдат філасофскіх навук Сняжана Семярнік. - Справа ў тым, што 2016 год ЮНЕСКА абвясціла годам Арыстоцеля. Менавіта 2400 гадоў таму свет нам падарыў гэтага філосафа.
Акрамя таго, свае прамоўніцкія навыкі і ўменне разважаць на розныя філасофскія тэмы ўдзельнікі пакажуць праз бліц-спіч.
- Поприветствовал участников первой общеуниверситетской олимпиады по философии председатель судейской коллегии – заведующий кафедрой философии педагогического факультета ГрГУ имени Янки Купалы, доктор философских наук, профессор Ч.С. Кирвель
- В финал первой общеуниверситетской олимпиады по философии «Мир современного социума и человек» вышли более 30 студентов ГрГУ имени Янки Купалы
- Оценивает выступления конкурсантов жюри, в состав которого вошли ученые-философы нашей alma mater и декан педагогического факультета ГрГУ имени Янки Купалы
- Музыкальное поздравление для участников олимпиады подготовили студенты факультета искусств и дизайна ГрГУ имени Янки Купалы
- Также перед участниками олимпиады по философии выступил лауреат международных конкурсов, студент факультета искусств и дизайна ГрГУ имени Янки Купалы Андрей Панисов
- Начался финал олимпиады с краткой презентации участников и доклада на одну из предложенных организаторами тем
- В то время как одни из участников олимпиады по философии в ГрГУ имени Янки Купалы выступали перед жюри, другие готовятся к презентации своего исследовательского проекта
- В то время как одни из участников олимпиады по философии в ГрГУ имени Янки Купалы выступали перед жюри, другие готовятся к презентации своего исследовательского проекта
- В ГрГУ имени Янки Купалы начался финал общеуниверситетской олимпиады по философии «Мир современного социума и человек»