Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з'яўляецца піянерам у распрацоўцы прававых мер абароны гісторыка-культурнай спадчыны.
На юрыдычным факультэце выкладаецца аднайменны спецкурс, а навуковыя распрацоўкі выкарыстоўваюцца ў практычнай дзейнасці. У Год культуры навукоўцамі ўніверсітэта падрыхтаваны новы вучэбны дапаможнік «Прававая ахова гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь», якая адпавядае палажэнням Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
Падобным унікальным вопытам з калегамі з Расіі падзяліўся загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта Ігар Мартыненка, які прыняў удзел у шэрагу навукова-практычных мерапрыемстваў у Разані і Разанскай вобласці.
Падчас круглага стала ў Разанскім дзяржаўным універсітэце імя С.А. Ясеніна Ігар Эдуардавіч разам з расійскімі калегамі абмеркаваў актуальныя пытанні прававой аховы помнікаў гістарычнай і культурнай спадчыны на постсавецкай прасторы, а таксама праблемы і перспектывы міжнародна-прававога супрацоўніцтва.
– У прыватнасці, я расказаў пра новую дысцыпліну ў нашым універсітэце «Прававая ахова гісторыка-культурнай спадчыны» і прэзентаваў вучэбную праграму прадмета, - падзяліўся прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы.
Акрамя гэтай сустрэчы, Ігар Мартыненка з пленарным дакладам выступіў на навукова-практычнай канферэнцыі «Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Разанскай вобласці: стан, праблемы, перспектывы» і з мэтай вывучэння расійскага досведу аховы асабліва каштоўных аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны наведаў дзяржаўны музей-запаведнік С.А. Ясеніна ў сяле Канстанцінава Разанскай вобласці.
- Во время круглого стола в Рязанском государственном университете имени С.А. Есенина заведующий кафедрой гражданского права и процесса юридического факультета ГрГУ имени Янки Купалы И.Э. Мартыненко вместе с российскими коллегами обсудил актуальные вопросы правовой охраны памятников исторического и культурного наследия на постсоветском пространстве
- Заведующий кафедрой гражданского права и процесса юридического факультета ГрГУ имени Янки Купалы И.Э. Мартыненко выступил с пленарным докладом «Правовая охрана историко-культурного наследия – новая учебная дисциплина» в рамках работы международного круглого стола
- Заведующий кафедрой гражданского права и процесса юридического факультета И.Э. Мартыненко выступил с презентацией новой образовательной программы «Правовая охрана историко-культурного наследия», приоритеты разработки которой принадлежат ГрГУ имени Янки Купалы
- Заведующий кафедрой гражданского права и процесса юридического факультета И.Э. Мартыненко выступил с пленарным докладом на научно-практической конференции «Сохранение историко-культурного наследия Рязанской области: состояние, проблемы, перспективы»
- Заведующий кафедрой гражданского права и процесса юридического факультета ГрГУ имени Янки Купалы И.Э. Мартыненко посетил федеральный государственный заповедный комплекс «Государственный музей-заповедник С.А. Есенина» в селе Константиново Рязанской области