У студзені 2017 года слухачы падрыхтоўчых курсаў «Алімп» факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у незвычайным занятку з элементамі трэнінгу «Актыўныя спосабы трэніроўкі ўвагі». Занятак для школьнікаў горада правяла педагог-псіхолаг рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Вольга Альбіцкая.
– Асноўнай мэтай трэнінгу стала развіццё ўласцівасцяў увагі і актывізацыя працэсаў самаразвіцця і самапазнання слухачоў, якія рыхтуюцца да выступлення на прадметных алімпіядах рознага ўзроўню, - патлумачыла Вольга Аляксееўна.
У ходзе занятка слухачы пазнаёміліся з вызначэннем увагі ў псіхалогіі, даведаліся аб відах і ўласцівасцях увагі. З дапамогай розных псіхадыягнастычных методык вывучылі індывідуальныя ўласцівасці ўвагі, такія як размеркаванне, устойлівасць і выбіральнасць. Акрамя гэтага, удзельнікі мелі магчымасць выканаць практыкаванні, якія спрыяюць развіццю ўвагі, пазнаёміцца з некаторымі медытатыўнымі тэхнікамі, якія накіраваны на зніжэнне лішняй эмацыйнай напружанасці і якія спрыяюць развіццю ўнутранай засяроджанасці.
– Слухачы, якія сталі ўдзельнікамі незвычайнага псіхалагічнага занятка, былі ўражаныя атрыманай інфармацыяй і ўпэўненыя, што яна спатрэбіцца ім у будучыні, - падагульніла арганізатар трэнінгу Вольга Альбіцкая.
- Слушатели подготовительных курсов «Олимп» факультета довузовской подготовки ГрГУ имени Янки Купалы приняли участие в занятии с элементами тренинга
- Во время занятия школьникам города предложили познакомиться с активными способами тренировки внимания
- В ходе занятия слушатели факультета довузовской подготовки ГрГУ имени Янки Купалы познакомились с определением внимания в психологии, узнали о видах и свойствах внимания
- С помощью различных психодиагностических методик ребята изучили индивидуальные свойства внимания
- Помимо этого, слушатели факультета довузовской подготовки ГрГУ имени Янки Купалы имели возможность выполнить упражнения, способствующие развитию внимания, познакомиться с некоторыми медитативными техниками
- Основной целью тренинга стало развитие свойств внимания и активизация процессов саморазвития и самопознания слушателей, которые готовятся к выступлению на предметных олимпиадах различного уровня
- Тренинг собрал учеников из разных школ и гимназий Гродно
- Школьники были впечатлены проведенным тренингом
- Занятие для школьников города провела педагог-психолог регионального центра тестирования и профессиональной ориентации молодежи при ГрГУ имени Янки Купалы О.А. Альбицкая