Візіт прадстаўнікоў польскага ўніверсітэта праходзіў у рамках рэалізацыі праграмы міжнароднага супрацоўніцтва паміж кафедрай моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і кафедрай прагматыкі камунікацыі і лінгвадыдактыкі Інстытута русістыкі і ўсходазнаўства Гданьскага ўніверсітэта.
На працягу тыдня выкладчыкі рускай мовы як замежнай Гданьскага ўніверсітэта адьюнкт Іаана Мампе і асыстэнт Марта Наіньска наведвалі заняткі па рускай мове ў групах замежных слухачоў, мелі зносіны з калегамі і атрымлівалі досвед працы ў шматмоўных групах.
Госці знаходзіліся ў нашай alma mater упершыню і адзначылі, што ўзровень моўнай падрыхтоўкі ў купалаўскім універсітэце знаходзіцца на высокім узроўні.
– Гэтая стажыроўка стала для нас вельмі карысным практычным вопытам. Мы ўбачылі, як праводзяцца заняткі ў групах, дзе вучацца не толькі студэнты з адной краіны, як у нас - у Гданьскім універсітэце, але і студэнты з розных краін Еўропы, Азіі і Афрыкі, - падзялілася адьюнкт Іаана Мампе. - Нас прыемна здзівіў узровень падрыхтоўкі замежных навучэнцаў, асабліва калі мы даведаліся, што яны вывучаюць рускую мову - далёкую ад іх родных моў - усяго 2-4 месяцы.
Асістэнт Марта Наіньска падкрэсліла, што важным і цікавым элементам моўнай падрыхтоўкі замежнікаў з'яўляецца ўключэнне ў заняткі культуралагічнай інфармацыі.
– На мой погляд, цікава, што культуралагічная інфармацыя, у той ці іншай ступені, уключаецца ў навучальны працэс. Да прыкладу, падчас наведвання заняткаў загадчыка кафедры Іны Самойлавай мы разам са слухачамі групы пазнаёміліся з творчасцю легендарнага беларускага гурта «Песняры», з біяграфіяй яе кіраўніка, кампазітара і спевака Уладзіміра Мулявіна. На ўроку ў Ліліі Шумскай мы «пабывалі» на экскурсіі ў гістарычным цэнтры горада Гродна, на факультатыўным занятку «Караоке па-руску» Таццяна Чаркес распавяла пра беларускія народныя традыцыі і пра нацыянальны гонар краіны - паэта Янку Купалу. Мы думаем, што такога роду інфармацыя дапамагае студэнтам зразумець менталітэт і культуру краіны, у якой яны вучацца, - патлумачыла Марта Наіньска.
Нагадаем, што міжнароднае супрацоўніцтва - адзін з прыярытэтных напрамкаў работы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У маі 2015 г. паміж кафедрай моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян нашай alma mater і кафедрай прагматыкі камунікацыі і лінгвадыдактыкі Інстытута русістыкі і ўсходазнаўства Гданьскага ўніверсітэта была падпісана праграма супрацоўніцтва. За гэты час прадстаўнікі двух універсітэтаў апублікавалі калектыўную манаграфію, студэнты Гданьскага ўніверсітэта прайшлі навучанне ў Летняй школе рускай мовы, а ўніверсанты дзвюх вышэйшых навучальных устаноў не раз прымалі ўдзел у навуковых і навукова-практычных канферэнцыях.
- Представители Гданьского университета (Польша) прошли языковую стажировку в ГрГУ имени Янки Купалы
- В течение недели преподаватели русского языка как иностранного Гданьского университета адьюнкт Иоанна Мампе и ассистент Марта Ноиньска посещали занятия по русскому языку в группах иностранных слушателей, общались с коллегами и получали опыт работы в полиязычных группах
- Преподаватели русского языка как иностранного Гданьского университета адьюнкт Иоанна Мампе и ассистент Марта Ноиньска
- Представители факультета довузовской подготовки ГрГУ имени Янки Купалы и преподаватели русского языка как иностранного Гданьского университета адьюнкт Иоанна Мампе и ассистент Марта Ноиньска