Гродна з 7 па 11 лютага прымаў удзельнікаў XVI Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Благавест».
40 свецкіх харавых калектываў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Румыніі, Сербіі і Арменіі, у ліку якіх камерны хор "Мадрыгал" факультэта мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, давалі канцэрты і ўдзельнічалі ў конкурсных праслухоўваннях у храмах і на галоўных сцэнічных пляцоўках горада.
11 лютага прафесійнае журы абвясціла вынікі. Так, камерны хор «Мадрыгал" факультэта мастацтваў і дызайну нашай alma mater адзначаны дыпломам лаўрэата III ступені ў катэгорыі «Свецкія аматарскія і прафесійныя хоры і ансамблі». Купалаўцы пад кіраўніцтвам Таццяны Дуброўскай выканалі канцэрт № 1 Д. Бартнянскага, «Багародзіца Дзева, радуйся» А. Пярта, "Хваліце Госпада з нябёсаў" П. Часнакова, "Дастойна есць" А. Бандарэнкі і знаменны распеў.