Акцыя прайшла 24 лютага ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Студэнты ў вобразе магістраў віншавалі кожнага, хто прыйшоў, з Днём нараджэння нашай alma mater і прапаноўвалі адказаць на пытанні, звязаныя з гісторыяй універсітэта.