Яркі флэшмоб прайшоў 24 лютага на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга ГрДУ імя Янкі Купалы.
Студэнты сталі ў выглядзе дзвюх сямёрак, якія з'яўляюцца азнаменаваннем 77-годдзя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Купалаўцы дружна павіншавалі родную alma mater з Днём нараджэння.
Працягнулася акцыя святочным канцэртам. Перад студэнцкай супольнасцю купалаўцаў выступіў старшыня Каардынацыйнага студэнцкага савета, студэнтка педагагічнага факультэта Яна Мілюк.
– Сёння Дзень нараджэння не толькі ў нашага ўніверсітэта, у якім мы ўсе вучымся, сёння таксама Дзень нараджэння і ва ўсіх нас - студэнтаў! - адзначыла Яна. - У гэты святочны дзень хацелася б пажадаць вялікай сям'і купалаўцаў лёгкасці ў пераадоленні перашкод, поспехаў, выдатнага настрою і ўсяго самага добрага!