Семінар-нарада пройдзе 17-18 сакавіка 2017 года на базе ўстаноў адукацыі Гродзенскай вобласці, сярод іх - Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Удзельнікамі мерапрыемства стануць прарэктары па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ўстаноў вышэйшай адукацыі, начальнікі ўпраўленняў адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, кіраўнікі абласных і Мінскага інстытутаў развіцця адукацыі, рэспубліканскіх і абласных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, кіраўнікі (прадстаўнікі) галоўных упраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.
У ходзе семінара-нарады 17 сакавіка ў купалаўскім універсітэце плануецца правядзенне пленарнага пасяджэння і секцый па актуальных пытаннях арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай працы. 18 сакавіка пройдзе практычная частка мерапрыемства на іншых пляцоўках горада.
У межах сустрэчы мяркуецца вывучыць інавацыйны вопыт устаноў адукацыі Гродна і Гродзенскай вобласці па арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай працы, выкарыстанні патэнцыялу адкрытай выхаваўчай сістэмы ва ўмовах рэалізацыі Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі і Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2016-2020 гады.
Пачатак працы семінара-нарады 17 сакавіка - у 11.00 у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы па адрасе: г. Гродна, вул. Э. Ажэшкі, 22.