Факультэт эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 25 сакавіка прымаў у сваіх сценах маладых прадпрымальнікаў, студэнтаў і школьнікаў, а таксама дырэктараў паспяховых кампаній і інвестараў на XI дзелавым форуме Гродна InvestWeekend.
У гэты раз удзельнікі прадставілі 15 рознапланавых бізнес-праектаў. Па традыцыі на прэзентацыю праекта адводзілася па дзве хвіліны, за якія ўдзельнік форуму павінен быў данесці да спецыялістаў не толькі сутнасць сваёй ідэі, але і бізнэс-план яе рэалізацыі.
Вялікую ўвагу на адзінаццатым Гродзенскім Invest Weekend была ўдзелена турыстычнай сферы нашага горада і рэгіёну ў цэлым. Так, удзельнікі прапаноўвалі праекты, звязаныя са стварэннем асобных інфармацыйных пляцовак, выпускам новай сувенірнай прадукцыі, распаўсюдам інфармацыі пра гісторыю і культуры горада нават пры дапамозе звычайных таварных чэкаў.
Пераможцам у намінацыі «Лепшая ідэя для горада» стаў праект «GrodnoinFotoFrame» студэнтак факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Вікторыі Грамыка і Кацярыны Ржавуцкай. Дзяўчыны прапанавалі ўсталяваць вялікія фотарамкі ў гістарычных і прыгожых панарамных месцах Гродна, дзе турысты і госці змогуць зрабіць цікавыя здымкі. Як распавялі студэнткі, падобнага роду ідэі ўжо рэалізаваны ў шэрагу краін свету, але ў межах нашай краіны гэты праект яшчэ не знайшоў свайго ўвасаблення.
Лепшай бізнес-ідэяй стаў праект «Museum ++» каманды WTP 404, якая складаецца са студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі купалаўскага ўніверсітэта. Хлопцы прэзентавалі інтэрактыўныя музейныя экскурсіі з выкарыстаннем тэхналогій дапоўненай рэальнасці. У цяперашні час праект тэстуецца ў адным з беларускіх музеяў. Умелая падача ідэі, добрая прэзентацыя і дакладнае разуменне пастаўленых мэтаў дазволіла камандзе WTP 404 перамагчы таксама ў намінацыі «Лепшая каманда / аўтар».
Другое месца ў гэтай жа намінацыі занялі студэнткі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дар'я Глінская і Жанна Дзянішчык. Эксперты высока адзначылі праект дзяўчат "Пакой лютасці", сутнасць яго заключаецца ў стварэнні такога месца, дзе любы можа зняць стрэс, разбіваючы і ламаючы розныя прадметы. Акрамя таго, ідэя дзяўчат атрымала трэцяе месца ў намінацыі «Лепшая бізнэс-ідэя».
Па традыцыі гарадскі камітэт ГА «БРСМ» адзначыў самага маладога аўтара / каманду. У гэты раз ёй сталі навучэнцы сярэдняй школы № 11 Гродна.
У перапынках паміж прэзентацыямі эксперты праводзілі майстар-класы, дзяліліся сваім вопытам у бізнэсе.
Нагадаем, што першы Invest Weekend у Гродне адбыўся ў 2012 годзе. Як распавёў дырэктар Гродзенскай абласной установы фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў Аляксандр Панамароў, падобныя мерапрыемствы добры спосаб будучым прадпрымальнікам прадэманстраваць свой праект, пазнаёміцца з інвестарамі і іх патрабаваннямі, а таксама выявіць самыя ўразлівыя месцы канцэпцыі, якія лепш знайсці да яе рэалізацыі. Многія ідэі, раней прызнаныя лепшымі, ўвасобіліся ў жыццё.
- Зал факультета экономики и управления ГрГУ имени Янки Купалы в субботу, 25 марта, собрал молодых предпринимателей, студентов и школьников, а также директоров успешных компаний и инвесторов на XI деловом форуме Гродно Invest Weekend
- По традиции победителей форума определяли в трех номинациях
- Лучшей бизнес-идеей стал проект «Museum++» команды WTP 404, состоящей из студентов факультета математики и информатики купаловского университета
- Второе место в номинации «Лучшая бизнес-идеяр» заняли студентки факультета истории, коммуникации и туризма Дарья Глинская и Жанна Денищик
- Победители XI делового форума Гродно Invest Weekend