У холе 2 паверха галоўнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па вул. Э. Ажэшкі, 22 паслухаць штогадовае Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народу і Нацыянальнага сходу сабраліся супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты.
Выступленне кіраўніка дзяржавы адбылося ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. На мерапрыемства ў Авальную залу Дома ўрада былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, сродкаў масавай інфармацыі, вышэйшых навучальных устаноў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса. Сярод удзельнікаў - рэктар купалаўскага ўніверсітэта Андрэй Кароль.
Больш падрабязна азнаёміцца з тэкстам Паслання можна на сайце інфармацыйнага агенцтва БелТА.